Новае пагадненьне прадугледжвае выдзяленьне 986 мільярдаў даляраў на бюджэтнае фінансаваньне, адклад «столі запазычаньня» да 7 лютага і адкрыцьцё дзяржаўных установаў да 15 студзеня. Амэрыканскія заканадаўцы мусяць да 13 сьнежня выпрацаваць дэталі пагадненьня ў адмысловым узгадняльным камітэце, скліканьне якога рэспубліканцы блякавалі ўжо амаль 20 разоў.
Асобы з атачэньня Рэйда і МакКонэла паведамілі тэлеканалу NBC News, што яны заканчваюць працу над канчатковымі фармулёўкамі пагадненьня.
Асобы з атачэньня Рэйда і МакКонэла паведамілі тэлеканалу NBC News, што яны заканчваюць працу над канчатковымі фармулёўкамі пагадненьня.