У пералік прадпрыемстваў на продаж трапіла й адкрытае акцыянэрнае таварыства «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», у якім дзяржаўная доля акцыяў складае 42,76 адсотка. Гэты пакет Дзяржкаммаёмасць і выстаўляе на аўкцыён. Як ставяцца нафтаперапрацоўшчыкі й акцыянэры Мазыра да рашэньня ўладаў прадаць прадпрыемства?
Па зьвестках Міністэрства фінансаў, сёлета за першае паўгодзьдзе Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод завод атрымаў 191 мільён даляраў прыбытку. Гэта другая пазыцыя пасьля наваполацкага «Нафтану».
Сярэдні заробак на нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве ў Мазыры цяпер блізкі да 10 мільёнаў рублёў.
Адзін з рабочых заводу так адгукаецца пра намер уладаў прадаць дзяржаўны пакет акцыяў НПЗ:
«Калі па-людзку, па-цьвярозаму, то можна, вядома, і прадаць, але ж не Расеі. Яны так сябе зарэкамэндавалі: выціснуць усе сокі — і ўсё. А калі б быў гаспадар талковы, укладаў грошы ў разьвіцьцё заводу, то можна й прадаць. У дадзены момант, колькі ўжо я тут працую, завод расьце, разьвіваецца. Усюды сучасныя ўстаноўкі. Робіцца ўсё так, як і павінна быць. А калі прыйдуць проста пераганяць нафту й лупашыць сабе бабло, тады — хана. Дый такія нашыя структуры, якія непасрэдна не займаюцца перапрацоўкай нафты, па-любому выкінуць».
Вэтэран нафтаперапрацоўчай вытворчасьці спадар Рыгор лічыць, што ў прынцыпе любое прадпрыемства можна прадаваць. Пытаньне — каму?
«Прадпрыемства, з майго пункту гледжаньня, можна прадаваць. Любое. Але гледзячы каму. Каму? Гэта азначае, што не Кітаю, ня Індыі і не Расеі. Бо ў іх няма высокіх тэхналёгіяў. Калі прадаць прадпрыемства тым, у каго ёсьць высокія тэхналёгіі, найвышэйшага ўзроўню — эўрапейскі ці амэрыканскі ўзровень, — то завод будзе рэканструяваны, мадэрнізаваны. Інакш кажучы, мы падымаемся на вышэйшую ступень, выпускаем больш якасную прадукцыю».
Суразмоўца кажа, што нафтаперапрацоўчыя заводы ўсходняй суседкі ня маюць нават такой тэхналёгіі, як у Мазыры:
«Не сакрэт, што ніводзін нафтаперапрацоўчы завод Расеі не выпускае прадукцыі стандарту „Эўра-5“. А Мазырскі НПЗ яе вырабляе. Таму завод шкада й прадаваць, калі на тое пайшло. Бо гэта прыбытковае прадпрыемства, скіраванае на экспарт. Прадукцыя яго ідзе на экспарт, як кажуць, з рукамі й нагамі».
Старшыня незалежнага прафсаюзу Мазырскага НПЗ Юры Швец паведаміў, што ў зьвязку з намерам Дзяржкаммаёмасьці прадаць сваю долю акцыяў прадпрыемства ў прафсаюз пачалі зьвяртацца рабочыя са стажам, пытаючыся парады: звальняцца ім з заводу ці не? Справа ў тым, што цяпер паводле калектыўнай дамовы працаўнік зь вялікім стажам пры выхадзе на пэнсію мае права на салідную дапамогу — каля 70 мільёнаў рублёў.
Ці будзе падобная дапамога пасьля зьмены гаспадара, ніхто толкам ня ведае. Продаж, да прыкладу, расейцам «Белтрансгазу» нейкіх асаблівых узрушэньняў ня выклікаў.
Юры Швец: «Як у нашай сытуацыі будзе, цяжка сказаць. Але я ня думаю, што новы кіраўнік, гаспадар ці пакупнік — хто там будзе, калі будзе, — прыйдзе з намерам усё ўздыбіць. Ня думаю, што з гэтай мэтай.
Мяне як старшыню прафсаюзу цікавіць, што будзе з калектывам: штат працаўнікоў, структура прадпрыемства — захаваецца ўсё гэта ці будзе рэарганізавана? Нас, вядома, цікавяць людзі — якія будуць зь імі працоўныя адносіны, аплата працы, сацыяльныя гарантыі? Усё, што з гэтым зьвязана. Будзем пра ўсё гэта дазнавацца, калі намер прадаць прадпрыемства зьявіўся».
Асноўныя акцыянэры ААТ «Мазырскі НПЗ» — гэта ўрад Беларусі (42,76 адсотка акцыяў) і расейская нафтагазавая кампанія «Славнефть» (42,58 адсотка акцыяў). 12,25 адсотка валодае ААТ «МНПЗ-Плюс», якое цяпер належыць дзяржаве.

Калі па-людзку, па-цьвярозаму, то можна, вядома, і прадаць, але ж не Расеі

Не сакрэт, што ніводзін нафтаперапрацоўчы завод Расеі не выпускае прадукцыі стандарту „Эўра-5“. А Мазырскі НПЗ яе вырабляе