Сустрэча міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса з Аляксандрам Лукашэнкам можа адбыцца ў кастрычніку, паведаміў літоўскі прэм’ер Альгірдас Буткявічус, удакладніўшы, што ў сераду было атрымана пацьвярджэньне пра магчымасьць такой сустрэчы:
«Толькі ўчора мы атрымалі такі першы добры сыгнал, што міністар Лінкявічус у гэтым месяцы сустрэнецца з прэзыдэнтам Беларусі Лукашэнкам», — сказаў літоўскі прэм’ер у чацьвер на «ўрадавай гадзіне» ў Сойме Літвы, паведамляе Інтэрфакс.
Лінас Лінкявічус мае ўручыць Лукашэнку запрашэньне на саміт «Усходняга партнэрства» ў Вільні, паведаміў літоўскі прэм’ер-міністар Альгірдас Буткявічус:
«Адна галоўная мэта — яму ўказана Эўразьвязам як абавязак паехаць у Беларусь, сустрэцца з Лукашэнкам і ўручыць запрашэньне ў сувязі з сустрэчай „Усходняга партнэрства“, якая будзе праходзіць 28–29 лістапада. Але ў запрашэньні не ўпісана прозьвішча», — сказаў у чацьвер журналістам у Сэйме кіраўнік ураду Літвы.
Ён адзначыў, што прэзыдэнт Беларусі значыцца ў «чорным сьпісе» Эўразьвязу. У якасьці найбольш рэальнага госьця зь Беларусі на саміце часьцей за ўсё называецца кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімір Макей.
Дата візыту Лінкявічуса ў Менск пакуль ня ўзгодненая:
«Цяпер ён шмат езьдзіць па сьвеце, так што шукаюць і ўзгодняць, які дзень будзе вальнейшы», — сказаў Буткявічус.
Літва старшынюе ў Радзе ЭЗ з 1 ліпеня.
Дадзеныя выказваньні кіраўніка ўраду Літвы прагучалі падчас адказу на пытаньне прадстаўніка партыі «Парадак і справядлівасьць» Альгімантаса Думбравы пра тое, калі пачне дзейнічаць падпісаная Літвой і Беларусьсю дамова аб малым памежным руху.
Па словах Буткявічуса, наконт гэтай дамовы некалькі разоў былі накіраваныя запыты Беларусі. Ён выказаў надзею, што сустрэча Лінкявічуса і Лукашэнкі ссуне гэтае пытаньне зь мёртвай кропкі.
Літва і Беларусь у кастрычніку 2010 году падпісалі пагадненьне аб спрошчаным перасячэньні мяжы для жыхароў прымежных тэрыторыяў. У лютым 2011 года яно было ратыфікавана. Згодна з дакумэнтам, у раёнах, якія знаходзяцца на адлегласьці да 50 км ад мяжы, жыхары змогуць перамяшчацца празь мяжу на падставе спэцыяльных дазволаў. Дазволы будуць выдавацца сталым жыхарам прымежных тэрыторыяў, якія давядуць абгрунтаванасьць эканамічных, гандлёвых, культурных і іншых важных прычын наведаць прымежную тэрыторыю іншай дзяржавы.
У прымежныя тэрыторыі зь літоўскага боку трапляюць Вільня, Ігналіна, Варана, Друскенікі, зь беларускага боку — Гародня, Ліда, Ашмяны.
На беларускім баку спрошчаны рэжым перасячэньня мяжы тэарэтычна зможа скарыстаць каля 600 тысяч жыхароў, на літоўскім — каля 800 тысяч.