9 кастрычніка ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла нарада «Аб бягучых пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця».
Прэсавая служба Лукашэнкі паведамляе: падчас паседжаньня было «адзначана, што за кошт пагаршэньня зьнешняй каньюнктуры рынку адбываецца істотнае недапаступленьне даходаў у рэспубліканскі бюджэт».
«Таму ўрад скарэктаваў бюджэтную палітыку да канца бягучага году і прапанаваў увесьці шэраг абмежаваньняў па фінансаваньні выдаткаў. Гэтыя абмежаваньні не закрануць першачарговых плацяжоў, зьвязаных з падтрымкай жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва, з функцыянаваньнем самой бюджэтнай сфэры», — адзначылі ў прэсавай службе.
«Жорсткія падыходы, якія былі прапанаваныя ў рамках бюджэтнай карэкцыі, падтрыманыя кіраўніком дзяржавы. Аляксандар Лукашэнка ўказаў на неабходнасьць «паўсюднай эканоміі, большай эфэктыўнасьці і аддачы ад бюджэтных сродкаў», — заявілі ў прэс-службе.
Незалежны эканаміст Леанід Заіка прызнае, што каньюнктура для беларускіх тавараў за мяжой сапраўды пагоршылася:
«У нас на 20 працэнтаў упалі продажы за мяжой, на 20 працэнтаў зьнізілася валютная выручка. Беларусь страціла пятую частку зьнешняга рынку, у выніку канкурэнцыі страчваем і ўнутраны. Напрыклад, калі летась беларусы ў 40 працэнтах выпадкаў куплялі тэлевізары айчыннай вытворчасьці, то цяпер гэтая лічба складае толькі 20 працэнтаў. З усіх бакоў ідзе пагаршэньне эканамічнага жыцьця ў краіне».
Леанід Заіка кажа, што пры падзеньні экспарту і даходаў бюджэту ўрад падвышаў заробкі незалежна ад росту прадукцыйнасьці працы:
«У ліпені сярэдні заробак чыноўнікаў складаў 5 мільёнаў рублёў, а ў жніўні — ужо 7. Гэта як у Грэцыі, жывём не па сродках. Цяпер гэта прызналі і пачалі гаварыць пра эканомію. Але гэта „запозьненыя кветкі“. Ураду трэба сумленна прызнаць, што ён ня ўмее ажыцьцяўляць эканамічную палітыку», — перакананы Леанід Заіка.
Паводле дадзеных Белстату, за 8 месяцаў 2013 году падзеньне аб’ёму прамысловай прадукцыі ў Беларусі ў параўнаньні зь мінулым годам склала 4,8 працэнта, рэнтабэльнасьць прадпрыемстваў упала на 37,2 працэнта.