Зь Лібіі эвакуяваныя супрацоўнікі расейскай амбасады і чальцы іх сем’яў. Такое рашэньне было прынятае пасьля таго, як 2 кастрычніка дыпляматычная ўстанова ў Трыпалі была атакаваная ўзброенымі людзьмі.
У сваю чаргу, Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з рэкамэндацыяй устрымацца ад паездак у гэтую паўночнаафрыканскую краіну, дзе пасьля падзеньня рэжыму Муамара Кадафі жыцьцё так і не скіравалася ў мірнае рэчышча.
Пры канцы 2010 году лекар-нэўроляг з Баранавічаў Аляксандар Лазарчык у ліку шасьці дзясяткаў беларускіх мэдыкаў выправіўся па працоўным кантракце ў Лібію, дзе і адслужыў наступныя 10 месяцаў. Затрымацца даўжэй перашкодзіла рэвалюцыя — з заплянаванага адпачынку, у які спадар Лазарчык падаўся яшчэ пры ўладзе Муамара Кадафі, вярнуцца назад ужо не ўдалося. Пра што ён зараз шкадуе. Тым часам некаторыя беларускія спэцыялісты ў Лібіі яшчэ застаюцца. Ці ёсьць зь імі сувязь?
— Літаральна днямі ўдалося коратка пагаварыць, бо вельмі ж дарагія размовы з той Лібіяй, пад 9 тысяч рублёў за хвіліну! Суцэльнае разарэньне нам тут. А са скайпам нейкія тэхнічныя цяжкасьці, хоць можна было б размаўляць амаль дарам. Дый сувязь вельмі дрэнная, непастаянная — пару тыдняў таму тэлефоннай сувязі не было ўвогуле. Таму гаварылі мала, падзякавалі, што я не забыўся пра іх. Як жа такую прыгоду забудзеш? Але ні ў якія падрабязнасьці асабліва не ўнікалі, яны сказалі, што працуюць, што нібыта ўсё добра і больш нічога. Калі б была магчымасьць пагаварыць больш, мабыць, нехта адкрыўся б, але, на жаль, улятае ў капеечку...
— Замежнікам знаходзіцца ў Лібіі досыць экстрэмальна: атака на расейскую амбасаду, летась расстраляныя супрацоўнікі амэрыканскай дыпмісіі. І гэта ўжо пры новай уладзе.
— Увогуле яны вельмі напружана ставяцца ня толькі да замежных дыпляматаў, але і спэцыялістаў, турыстаў. За нашым кожным крокам таксама сачылі — не паказвалі выгляду, але мы гэта вельмі хутка зразумелі. Нават ведаеце, што зрабілі? Званкі, якія ад нас ідуць туды, перакідваюць на свае нумары. Таму дапускаю, што і размовы праслухоўваюцца, і ўсё пра замежнікаў яны ведаюць. Яшчэ раз кажу — яны вельмі і вельмі насьцярожаныя ў адносінах да чужынцаў. Яскравы прыклад: у Лібіі пяць відаў паліцыі — гэта і аўтамабільная інспэкцыя, і паліцыі нораваў, і антынаркатычная паліцыя, і г.д.
— Паводле вашых адчуваньняў, калі напружаньне ўзмацнілася?
— Я вельмі хацеў бы нейкім чынам паказаць прыгажосьць Лібіі да вайны — якія былі людзі, якія былі створаныя імі аазісы — і што там ёсьць цяпер. На жаль, зараз, апроч нейкай няўцямнасьці, нічога. Мы калісьці былі там дарагімі гасьцямі: яны нас так віталі, што нас так ніколі не прымалі ня тое, што дома, а мабыць, такой гасьціннасьцю могуць пахваліцца мала дзе ў сьвеце. Праз такія адносіны можа было яскрава паказаць, што арабы — нармальныя, ветлівыя людзі. Калі іх не чапаць і не вучыць, як жыць. Але яны пераўтвараюцца ў зьвяроў, калі закрануць іх пачуцьці. Гэта таксама варта адзначыць.
— Больш за два гады ў лібійскай турме ўтрымліваюцца чатыры беларусы, абвінавачаныя ў супрацоўніцтве з ранейшым рэжымам. Якія шанцы на посьпех дыпляматыі ў іх вызваленьні?
— На жаль, вельмі невысокія. Усё трэба было ня так рабіць, трэба было дзейнічаць, як кажуць, падспудна. Гэта вельмі тонкая дыпляматыя. Я неяк выказваў прапанову, каб нашы навялі сувязь з паважанымі людзьмі-лібійцамі і ўжо празь іх вырашаць гэтае пытаньне. І тое, гэта цягнулася б дастаткова доўгі час, таму што арабы ня могуць сказаць «не». Яны будуць казаць, што, магчыма, «заўтра» будзем вырашаць вашу праблему, ці «потым». Мы адразу не разумелі, бо ў нас жа як? Калі ты кажаш «так», то заўтра ты выканаеш тое, што сказаў. Ці ня будзеш сябе паважаць. А там зусім ня так. Але для іх гэта абсалютна звычайна. Да гэтага трэба прыстасавацца і гэта прыняць. І тады адносіны будуць іншыя. Там усё ня так проста, а значыць, нельга так проста падыходзіць, секчы з пляча.
— Некаторыя аналітыкі выказваюцца ў тым сэнсе, што ім бы спачатку разабрацца паміж сабой...
— Ну, такая нацыя, так ім вышэйшымі сіламі вызначана, каб жыць у гэтай пустэчы. Эвалюцыя такімі іх зрабіла, што за іх усё робіць нафта. Больш у іх папросту нічога няма. У гэтым пляне яны сапраўды разбэшчаныя. Яны не працуюць на зямлі, у іх там надвор’е робяць кланы, катэгорыі. Як у той Індыі, дзе ёсьць недатыкальныя, вышэйшыя. І ў арабаў так. Канечне, Эгіпет — гэта адно, Сырыя — гэта другое, Лібія — гэта трэцяе. У той жа Лібіі таксама ёсьць падпарадкаваньне: вышэйшая праслойка, ніжэйшая. Але не зусім каста, бо араб з вышэйшай праслойкі будзе заўсёды ветлівы да ніжэйшага, паверце мне. Я сам бачыў, як да паважанага дырэктара шпіталя прыходзяць простыя людзі і ён таксама іх пасадзіць на дарагую скураную канапу, якая каштуе некалькі тысяч даляраў, прапануе каву ці гарбату. І ня будзе рабіць ніякай розьніцы, што мяне, шчыра кажучы, уразіла. Не, сацыяльнае адрозьненьне, вядома, ёсьць, але яна не афішуецца, не выстаўляецца, як у нас. Бо ў нас чалавек, які едзе на 500-м «Мэрсэдэсе», ніколі не «апусьціцца» да таго, хто едзе на ровары. А ў іх такога няма, яны не паказваюць гэтага. У арабаў ёсьць чаму павучыцца.
— Дзякуючы нафтавым радовішчам, Лібія была адной з самых забясьпечаных краінаў у рэгіёне. Адчулі гэта?
— Так, у іх заўсёды добра было з грашыма і, мяркуючы па ўсім, грошы ёсьць і цяпер. Паслухайце: 15 тысяч даляраў валавога ўнутранага прадукту на жыхара Лібіі ў год! Ці ня добры паказальнік? Крэдытаў няма, уяўляеце? Беспрацэнтныя банкаўскія пазыкі. Жытло практычна дармавое, паліва амаль за бясплатна, ніякіх лічыльнікаў ні на што не стаіць. Там можна было жыць. І краіна была ў прыклад многім іншым, у тым ліку і Беларусі. Цяпер, праўда, ня ведаю, як што будзе. На маё разуменьне, Амэрыка ўклала яе яшчэ і таму, што Лібія ішла ўгару. Там усё налаждвалася.
— Але ж не ўсе хацелі жыць ва ўмовах дыктатуры?
— Канечне, тое, што яны зрабілі з Кадафі, паказала, што народ даведзены да краю. І гэта было нешта, мне не зразумелае. Проста пераўтварыліся ў вар’ятаў гэтыя людзі. Але я лічу, што такім чынам склаліся абставіны, яны вымушаныя былі так зрабіць. Дакладней, іх так вымусілі паступіць.
— Што адкрылі для сябе новага ў мэдычнай галіне?
— Ну, як адбываецца прыём у тых жа шпіталях? Найперш, там няма такога, як у нас, што не дабіцца да лекара, ці трэба яму нешта прынесьці, каб «падмазаць». Я хоць і сам доктар, але гэта не ўслаўляю. Гэта дрэнна, што ў нас народ пастаўлены ў такія ўмовы. А насамрэч гэта дзяржава абыякавым стаўленьнем да мэдыцыны прымушае людзей адорваць лекара ці несьці яму што-небудзь. А там нас адразу папярэдзілі: маўляў, ня трэба рабіць так, як у вас. Бо будзеце высланыя назад вельмі хутка, калі пачнуцца якія-небудзь паборы ці яшчэ што.
— На вашу думку, ваенныя апэрацыі ў рэгіёне маюць плён?
— Не, яны там не патрэбныя. Я лічу, што з арабамі трэба дамаўляцца інакш. Бо арабы — гэта зусім іншы, адрозны ад эўрапейцаў народ; зусім іншая культура, зусім іншая рэлігія. Яны не разумеюць тое, што робіцца ў нас, мы дакладна гэтак жа не даганяем, што адбываецца ў іх. Таму трэба прыглядацца, прызвычайвацца і мірам дамаўляцца зь імі. Бо калі зь імі на мове міру гаварыць, то гэта някепскія людзі. Яны і прыветня, і дапамогуць, і пакажуць дарогу, і растлумачаць усё, што неабходна.
— Зараз увесь сьвет напружана чакае, ці не здарыцца нешта падобнае да лібійскага сцэнару ў Сырыі...
— Зразумела, што канчатковая мэта — зьліквідаваць Башара Асада. Але тая ж апазыцыя таксама забівае сваіх людзей. Каго караць? Таму лічу, што лепш ня будзе, будзе толькі горш. Да таго ж, дакладна невядома, хто насамрэч пусьціў газ. Расейцы дасталі нейкія дакумэнты ці доказы, што першай хіматаку ўчыніла апазыцыя. І здарылася гэта яшчэ ў сакавіку месяцы. Не было дасканалай аховы складоў, не было нададзена дастатковай увагі. А значыць, зброя магла трапіць у якія хочаш рукі. Натуральна, процьма памылак і ў Асада, ягонай адміністрацыі. Калі цяпер ён кажа, што гэта не яны праводзілі выпрабаваньні хімічнай зброі на людзях, то тады трэба было яе схаваць, прыставіць пільную ахову, каб усё было пад кантролем. Асад цудоўна ведаў: ужываньне хімічнай зброі забаронена канвэнцыяй. І ўсе гэта ведаюць. Нават Пуцін заявіў: калі дасьцё дакладныя дадзеныя, што Асад выкарыстае хімічную зброю, мы таксама будзем за тое, каб яго пакаралі. Калі ты ўжо такі невінаваты, то рабі ўсё, каб у гэтым пераканаць астатніх. Таму тут памылка за памылкай.

Усё трэба было ня так рабіць, трэба было дзейнічаць, як кажуць, падспудна. Гэта вельмі тонкая дыпляматыя.
— Больш за два гады ў лібійскай турме ўтрымліваюцца чатыры беларусы, абвінавачаныя ў супрацоўніцтве з ранейшым рэжымам. Якія шанцы на посьпех дыпляматыі ў іх вызваленьні?
— На жаль, вельмі невысокія. Усё трэба было ня так рабіць, трэба было дзейнічаць, як кажуць, падспудна. Гэта вельмі тонкая дыпляматыя. Я неяк выказваў прапанову, каб нашы навялі сувязь з паважанымі людзьмі-лібійцамі і ўжо празь іх вырашаць гэтае пытаньне. І тое, гэта цягнулася б дастаткова доўгі час, таму што арабы ня могуць сказаць «не». Яны будуць казаць, што, магчыма, «заўтра» будзем вырашаць вашу праблему, ці «потым». Мы адразу не разумелі, бо ў нас жа як? Калі ты кажаш «так», то заўтра ты выканаеш тое, што сказаў. Ці ня будзеш сябе паважаць. А там зусім ня так. Але для іх гэта абсалютна звычайна. Да гэтага трэба прыстасавацца і гэта прыняць. І тады адносіны будуць іншыя. Там усё ня так проста, а значыць, нельга так проста падыходзіць, секчы з пляча.
— Некаторыя аналітыкі выказваюцца ў тым сэнсе, што ім бы спачатку разабрацца паміж сабой...
Эгіпет — гэта адно, Сырыя — гэта другое, Лібія — гэта трэцяе.
— Ну, такая нацыя, так ім вышэйшымі сіламі вызначана, каб жыць у гэтай пустэчы. Эвалюцыя такімі іх зрабіла, што за іх усё робіць нафта. Больш у іх папросту нічога няма. У гэтым пляне яны сапраўды разбэшчаныя. Яны не працуюць на зямлі, у іх там надвор’е робяць кланы, катэгорыі. Як у той Індыі, дзе ёсьць недатыкальныя, вышэйшыя. І ў арабаў так. Канечне, Эгіпет — гэта адно, Сырыя — гэта другое, Лібія — гэта трэцяе. У той жа Лібіі таксама ёсьць падпарадкаваньне: вышэйшая праслойка, ніжэйшая. Але не зусім каста, бо араб з вышэйшай праслойкі будзе заўсёды ветлівы да ніжэйшага, паверце мне. Я сам бачыў, як да паважанага дырэктара шпіталя прыходзяць простыя людзі і ён таксама іх пасадзіць на дарагую скураную канапу, якая каштуе некалькі тысяч даляраў, прапануе каву ці гарбату. І ня будзе рабіць ніякай розьніцы, што мяне, шчыра кажучы, уразіла. Не, сацыяльнае адрозьненьне, вядома, ёсьць, але яна не афішуецца, не выстаўляецца, як у нас. Бо ў нас чалавек, які едзе на 500-м «Мэрсэдэсе», ніколі не «апусьціцца» да таго, хто едзе на ровары. А ў іх такога няма, яны не паказваюць гэтага. У арабаў ёсьць чаму павучыцца.
Паслухайце: 15 тысяч даляраў валавога ўнутранага прадукту на жыхара Лібіі ў год! Ці ня добры паказальнік? Крэдытаў няма, уяўляеце? Беспрацэнтныя банкаўскія пазыкі. Жытло практычна дармавое, паліва амаль за бясплатна, ніякіх лічыльнікаў ні на што не стаіць
— Дзякуючы нафтавым радовішчам, Лібія была адной з самых забясьпечаных краінаў у рэгіёне. Адчулі гэта?
— Так, у іх заўсёды добра было з грашыма і, мяркуючы па ўсім, грошы ёсьць і цяпер. Паслухайце: 15 тысяч даляраў валавога ўнутранага прадукту на жыхара Лібіі ў год! Ці ня добры паказальнік? Крэдытаў няма, уяўляеце? Беспрацэнтныя банкаўскія пазыкі. Жытло практычна дармавое, паліва амаль за бясплатна, ніякіх лічыльнікаў ні на што не стаіць. Там можна было жыць. І краіна была ў прыклад многім іншым, у тым ліку і Беларусі. Цяпер, праўда, ня ведаю, як што будзе. На маё разуменьне, Амэрыка ўклала яе яшчэ і таму, што Лібія ішла ўгару. Там усё налаждвалася.
— Але ж не ўсе хацелі жыць ва ўмовах дыктатуры?
— Канечне, тое, што яны зрабілі з Кадафі, паказала, што народ даведзены да краю. І гэта было нешта, мне не зразумелае. Проста пераўтварыліся ў вар’ятаў гэтыя людзі. Але я лічу, што такім чынам склаліся абставіны, яны вымушаныя былі так зрабіць. Дакладней, іх так вымусілі паступіць.
— Што адкрылі для сябе новага ў мэдычнай галіне?
— Ну, як адбываецца прыём у тых жа шпіталях? Найперш, там няма такога, як у нас, што не дабіцца да лекара, ці трэба яму нешта прынесьці, каб «падмазаць». Я хоць і сам доктар, але гэта не ўслаўляю. Гэта дрэнна, што ў нас народ пастаўлены ў такія ўмовы. А насамрэч гэта дзяржава абыякавым стаўленьнем да мэдыцыны прымушае людзей адорваць лекара ці несьці яму што-небудзь. А там нас адразу папярэдзілі: маўляў, ня трэба рабіць так, як у вас. Бо будзеце высланыя назад вельмі хутка, калі пачнуцца якія-небудзь паборы ці яшчэ што.
Яны не разумеюць тое, што робіцца ў нас, мы дакладна гэтак жа не даганяем, што адбываецца ў іх. Таму трэба прыглядацца, прызвычайвацца і мірам дамаўляцца зь імі.
— На вашу думку, ваенныя апэрацыі ў рэгіёне маюць плён?
— Не, яны там не патрэбныя. Я лічу, што з арабамі трэба дамаўляцца інакш. Бо арабы — гэта зусім іншы, адрозны ад эўрапейцаў народ; зусім іншая культура, зусім іншая рэлігія. Яны не разумеюць тое, што робіцца ў нас, мы дакладна гэтак жа не даганяем, што адбываецца ў іх. Таму трэба прыглядацца, прызвычайвацца і мірам дамаўляцца зь імі. Бо калі зь імі на мове міру гаварыць, то гэта някепскія людзі. Яны і прыветня, і дапамогуць, і пакажуць дарогу, і растлумачаць усё, што неабходна.
Асад цудоўна ведаў: ужываньне хімічнай зброі забаронена канвэнцыяй.