Даклад таксама паведамляе, што больш за 20% людзей у краінах, якія разьвіваюцца (developing countries), жыве на 1,25 даляра на дзень, а блізка 75% насельнікаў такіх краінаў — на менш чым 4 даляры на дзень.
Даклад дзеліць краіны сьвету паводле заможнасьці насельнікаў на чатыры групы:
Беларусь у гэтай клясыфікацыі патрапляе ў групу краінаў зь сярэднім даходам вышэйшага ўзроўню, у кампаніі з Альбаніяй, Аргентынай, Баўгарыяй, Вугоршчынай, Казахстанам, Румыніяй, Паўднёваафрыканскай рэспублікай, Турцыяй і некаторымі іншымі. Украіна знаходзіцца ў групе краін зь сярэднім даходам ніжэйшага ўзроўню, а Расея, Польшча і Літва — у групе краін з высокім даходам.
Досьлед бярэ пад увагу такія парамэтры рызыкі ў разьвіцьці краін, як колькасьць эпідэмій і стыхійных бедаў, сьмяротнасьць насельніцтва, колькасьць самагубстваў, сацыяльнае страхаваньне, банкаўскія пазыкі і зьберажэньні, дзяржаўны доўг, міжнародныя рэзэрвы краіны, і інш.
У прыватнасьці, з прыведзеных зьвестак (якія не заўсёды поўныя для кожнай краіны), магчыма параўнаць Беларусь з суседзямі (Польшча, Літва, Расея, Украіна; Латвія ня ўключана ў гэты даклад) адносна наступных парамэтраў:
Міжнародныя рэзэрвы — замежная валюта і золата, якія знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, і ў любы момант могуць быць выкарыстаныя для фінансаваньня дэфіцыту плацёжнага балянсу, для дзеяньняў на валютных рынках, якія аказваюць ўплыў на курс нацыянальнай валюты.

- зь нізкім даходам (low income);
- зь сярэднім даходам ніжэйшага ўзроўню (lower middle income);
- зь сярэднім даходам вышэйшага ўзроўню (upper middle income);
- з высокім даходам (high income).