Хлеб у кастрычніку падаражэе на 10%, паведамілі «Інтэрфаксу» у прэсавай службе Міністэрства эканомікі Беларусі.
«Па прапанове Мінсельгасхарча, прадугледжана магчымасьць павышэньня ў кастрычніку 2013 года на 10% гранічных максымальных адпускных цэнаў на хлеб жытні і жытна-пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі».
У Мінэканомікі патлумачылі, што «гаворка ідзе аб рэгуляваньні цэн вытворцаў на тыя віды хлеба і булачных вырабаў, якія выпякаюцца па простай рэцэптуры без дадатковай сыравіны і ставяцца да ніжняй цэнавай групы». Пастановай Мінэканомікі нумар 70 на іх ўсталёўваюцца кошты ад цэны 3116 да 6002 рублёў за кіляграм.
Між тым многія папулярныя гатункі хлеба каштуюць нашмат даражэйшымі: хлеб «Радзівілаўскі» каштуе 27 850 рублёў, «Любімы Нарачанскі» — 12450, «Балтыйскія традыцыі» — 10450.
Пры гэтым спажыўцы і адмыслоўцы наракаюць на якасьць хлеба. Выкладчык Горацкай сельгасакадэміі Андрэй Юркоў зазанчыў Свабодзе:
«Пытаньне ў іншым: наколькі гэты хлеб адпавядае якасьці? Таму што калі параўнаць той жа самы „Радзівілаўскі“ за 27 тысяч і хлеб на Ўкраіне альбо ў Расеі, які пякуць з высакаякаснай пшанічнай мукі, — гэта ж неба і зямля. Я вось у нас батоны белыя наагул ня ем: для мяне гэта кіслоцьце. А на Ўкраіне ў сястры нічога, акрамя белага хлеба, ня ем. Проста ў нас зараз забарона на імпарт добрага збожжа, і наагул манаполія дзяржаўная ў гэтай сфэры пануе. Таму пра якасьць тут казаць не выпадае. А там, дзе няма канкурэнцыі, казаць пра якасьць і адпаведны кошт не выпадае».
Тым часам у Беларусі адным з самых папулярных кухонных электрапрыбораў становяцца хлебапечкі.