Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – чэмпіён у росьце цэнаў у СНД


Беларусь сёлета займае першае месца па індэксе росту цэнаў на абшарах усяе СНД. Гэта вынікае з афіцыйных дадзеных, якія сёньня зьявіліся на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня па ліпень уключна цэны на спажывецкія тавары ўзрасьлі ў Беларусі параўнальна з гэтым жа пэрыядам 2012 году на 20,5%. Паводле гэтага паказьніку наша краіна значна адарвалася ад усіх партнэраў па Садружнасьці. Асабліва гэта кідаецца ў вочы, калі параўноўваць становішча ў Беларусі з суседняй Украінай, дзе кошты нават зьнізіліся.




Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка так пракамэнтаваў «Свабодзе» цяперашнюю сытуацыю:

Леанід Заіка
Леанід Заіка
«Калі цэны так хутка растуць, значыць, няма канкурэнцыі. А адсутнасьць канкурэнцыі выклікае эксплюатацыю спажыўцоў, якім можна прадаць тавары за любую цану.

Вось толькі адзін прыклад, і ўсё робіцца зразумелым. Беларусь ніколі раней ня мела такой таннай расейскай нафты, як сёлета. Адна тона яе абыходзіцца дзяржаве ўсяго ў 380 даляраў. А цана аднаго літра бэнзіну для пакупнікоў наблізілася да даляра, то бок за тону бэнзіну з кіроўцаў дзяруць амаль тысячу даляраў. Вось адкуль гэты анамальны рост цэнаў.

Плюс заробак узрос за гэты час на 20%. Так нашы ўлады хочуць зрабіць людзей шчасьлівымі. Хіба той жа прэм’ер Мясьніковіч скажа, што ён гэта робіць ня дзеля падвышэньня дабрабыту насельніцтва? Дзеля гэтага».

Пытаюся ў спадара Заікі: ці зьменіцца такая сытуацыя да канца 2013 году? У адказ чую:

«Нічога ня зьменіцца. Больш за тое, я думаю, што гэтаксама будзе і ў наступным годзе. Бо ў нас эканамічная палітыка такая. На 2014 год зноў заплянаванае апярэджваньне даходаў параўнальна з ростам валавога ўнутранага прадукту. Сёлета ВУП вырас пакуль толькі на 1,1%. Дый гэтае павялічэньне дасягнутае за кошт падаткаў, а ня больш эфэктыўнай працы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG