Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 кастрычніка: Японскі дызайн у Горадні; Сусьветны дзень усьмешкі


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Горадні адкрываецца выстава «Сучасны японскі дызайн» (вул. Ажэшка, 38). Пачатак у 15.00.

У Кішынэве пачынаецца двухдзённы форум прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці з краін-удзельніц Усходняга партнэрства.

4 кастрычніка — Усясьветны дзень жывёлаў. Рашэньне адзначаць Сусьветны дзень жывёл (World Animal Day) было прынята на Міжнародным кангрэсе прыхільнікаў руху ў абарону прыроды, які праходзіў у італьянскай Флярэнцыі ў 1931 годзе. Дата 4 кастрычніка была абраная па той прычыне, што гэты дзень вядомы як дзень памяці пра каталіцкім сьвятога Францішка Асыскага, які лічыцца заступнікам жывёл.

4 кастрычніка — Сусьветны дзень усьмешкі (World Smile Day). Сусьветны дзень усьмешкі адзначаецца штогод у першую пятніцу кастрычніка. Тым, што гэтае сьвята існуе, сьвет абавязаны амэрыканскаму мастаку Харві Болу. У сярэдзіне 20 стагодзьдзя да яго зьвярнуліся прадстаўнікі адной страхавой кампаніі з просьбай прыдумаць які-небудзь яркі і запамінальны сымбаль — візытку кампаніі. Бол прапанаваў заказчыкам тое, што цяпер усё без вынятку карыстальнікі інтэрнэту называюць «смайлікам» — выявай усьмешлівага жоўтага тварыку.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1535 — з друку выйшла першая ў сьвеце Біблія на ангельскай мове. Вартая ўвагі акалічнасьць: беларусы дзякуючы Скарыну атрымалі сваю Біблію па-беларуску ў 1517 годзе, то бок амаль на дваццаць гадоў раней за ангельцаў.

1957 — Савецкі Саюз запусьціў у космас першы штучны спадарожнік Зямлі.

1993 — прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын для ажыцьцяўленьня свайго ўказу пра роспуск Вярхоўнага Савета увёў танкі ў Маскву і правёў штурм будынка парлямэнту.

У гэты дзень нарадзіліся:

1472 — Лукас Кранах Старэйшы, нямецкі мастак.

1515 — Лукас Кранах Малодшы, нямецкі мастак і графік.

1741 — Францішак Карпіньскі, клясык польскага сэнтымэнталізму, аўтар рэлігійных песьняў і мэмуарыст.

У гэты дзень памерлі:

1947 — нямецкі фізык Макс Плянк, які ўвёў у фізыку тэрмін «квант».

1970 — амэрыканская сьпявачка Джэніс Джоплін.

1980 — у аўтамабільнай катастрофе загінуў першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Ня плач з-за таго, што нешта прамінула. Усьміхаўся, што яно здарылася».

Тэодар С’юз Гейзэль (1904-1991), амэрыканскі дзіцячы пісьменьнік і мультыплікатар, вядомы пад мянушкай Доктар С’юз.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG