Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 кастрычніка. Міжнародны дзень лекара і лекцыя пра эўрапеізацыю


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск. Публічная лекцыя Штэфана Гарштэцкага «Ці магчымая эўрапеізацыя зьнізу?» у рамках праекту «Эўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Эўропы». Бар «Ў» (пр-т Незалежнасьці, 37a). Уваход вольны. Пачатак ў 16.00

Менск. У офісе кампаніі «Гавары праўду» прэсавая канфэрэнцыя наконт Грамадзянскага дагавору. Пачатак у 11.00.

Варшава. Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека, праваабарончы цэнтар «Вясна», Цэнтар прававой трансфармацыі праводзяць спадарожную імпрэзу ў рамках штогадовай сустрэчы АБСЭ па чалавечым вымярэньні «Выкананьне правоў чалавека ў Беларусі: актуальнае палажэньне».

Нямеччына: Дзень нямецкага адзінства.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1615 г. — у выніку антыфэадальнага паўстаньня гараджанаў у Мазыры ўлада перайшла да гарадзкога магістрату.

1906 — міжнародным сыгналам бедзтва зацьверджаны сыгнал SOS (раней дзейнічаў сыгнал CQD).

1932 — Ірак стаў незалежным ад Вялікабрытаніі

1944 — скончылася Варшаўскае паўстаньне

1960 — Нігер атрымаў незалежнасьць ад Францыі

1990 — адбылося ўзьяднаньне Нямеччыны. У гэты дзень адзначаецца Дзень нямецкага адзінства.

У гэты дзень нарадзіліся:

1895 — Сяргей Ясенін, расейскі паэт.

1897 — Луі Арагон, францускі пісьменьнік.

1914 — Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст.

1978 — Віктар Жыбуль, беларускі паэт.

У гэты дзень памерлі:

1226 — Францыск Асыскі, заснавальнік Ордэна Францішканаў, каталіцкі сьвяты.

1652 — Крыштаф Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага.

1848 — Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

• Міжнародны дзень лекара

• Міжнародны дзень жытла.

• Усясьветны дзень архітэктуры

• Усясьветны дзень населеных пунктаў

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Дружа, дружа,
Я вельмі і вельмі хворы.
Сам не знаю, адкуль гэты жудасны боль.
Ці мо вецер гудзіць
Над пустым і бязьлюдным полем,
Ці, бы ў верасьні гай,
Абсыпае мазгі алькаголь.
Галава ўсё махае вушамі,
Бы крыламі птушка,
Ёй ногі на шыі
Няпроста далей валачы.
Чорны чалавек,
Чорны, чорны,
Чорны чалавек
Садзіцца ка мне да падушкі,
Чорны чалавек
Заснуць не дае мне ўначы.


Сяргей Ясенін, "Чорны чалавек"(пераклад Міколы Шабовіча)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG