Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 2 кастрычніка: Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту, дзень нараджэньня Магатмы Гандзі


Малады Магатма Гандзі
Малады Магатма Гандзі

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту (у гонар дня нараджэньня Магатмы Гандзі).

Менск, адкрыцьцё сэсій палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Пачатак у 10.00.

Менск, у вялікай канцэртнай залі філярмоніі - ўрачыстае адкрыцьцё VIII Міжнароднага фэстывалю Юрыя Башмета.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1323 – першая пісьмовая згадка Вільні, ў лісьце вялікі князь літоўскі Гедзімін называе горад сваім «стольным градам».

1413 – заключана Гарадзельская унія Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім, якая надала беларуска-літоўскай шляхце палітычныя правы.

1523 – у кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.

1870 – Рым стаў сталіцай аб'яднанай Італіі.

1899 – адкрылася пэдагагічная школа ў Пружанах.

1930 – у Горадні надрукаваны першы нумар часопісу «Беларуская думка».

1990 – выйшаў першы нумар газэты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь «Народная газэта».

У гэты дзень нарадзіліся:

1819 – Аляксандар Незабытоўскi, беларускі і польскі пісьменьнік.

1828 – Міхаіл Каяловіч, гісторык, грамадзкі дзеяч, адзін з родапачынальнікаў ідэалёгіі «заходнерусізму».

1869 – Магатма Гандзі, адзін з кіраўнікоў ды ідэоляг нацыянальна-вызваленчага руху Індыі.

1904 – Грэм Грын, ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык.

1934 – Тамара Чарняўская, беларускі гісторык архітэктуры.

1945 – Тамара Габрусь, беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец.

1961 – Сяргей Шупа, беларускі перакладчык, мовазнавец і журналіст.

1965 – Зьміцер Сідаровіч, беларускі дудар, былы лідэр гурту «Камэлот».

У гэты дзень памерлі:

1800 – Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар.

1892 – Эрнст Рэнан, францускі пісьменьнік, гісторык і філёляг

1924 – Аляксей Сапуноў, гісторык, археограф, краязнаўца.

1968 – Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.

ЦЫТАТА ДНЯ


Дараваць больш мужна, чым караць. Слабы не можа дараваць. Прабачэньне ёсьць ўласьцівасьць моцнага.
Махатма Гандзі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG