Беларуску Сьвятлану Маркіяновіч і малдаванку Карыну Кольца выкралі на вуліцы Бэйрута і пераправілі ў Сырыю. Выкралі іх крымінальнікі, якія раней уваходзілі ў склад сырыйскага паўстанцкага войска. Менавіта яны прымусілі жанчын зачытаць перад камэрай тэкст з прызнаньнем у працы на ісламскую ваенізаваную групоўку «Хізбула».
Выкрадальнікі патрабавалі ад уладальніка гатэля, у якім жанчыны працавалі ў Бэйруце, адзін мільён даляраў выкупу. Пасьля іхных уцёкаў менавіта «бос», як называе яго Сьвятлана, арганізаваў іх пераезд з Сырыі ў Лібан транзытам праз Турцыю. У ягоным гатэлі жанчыны пражылі яшчэ каля трох тыдняў, чакаючы дакумэнтаў.
Сьвятлана кажа, што ўцяклі яны самі, безь нічыёй дапамогі. Шукала іх толькі лібанская паліцыя. На пытаньне, ці адчувала Сьвятлана ўдзел беларускіх дыпляматаў у сваім лёсе, тая адказвае: «Консул толькі прыехаў у гатэль, і ўсё».
Цяпер у Сырыі, дзе ўжо другі год ідзе грамадзянская вайна, застаюцца каля 80 беларусаў. Беларуская амбасада ў Сірыі і МЗС пераконваюць, што кожнаму зь іх спрыяюць, калі тыя жадаюць вярнуцца на радзіму.
Сьвятлана трапіла ў Бэйрут працаваць па кантракце 4 гады таму. Чым менавіта займалася там, распавядаць адмаўляецца. Ці хоча яшчэ раз вярнуцца ў Бэйрут, пакуль ня ведае.