Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэрыя Бэрліна выкрыла фальшывага бамжа


Бэрлін. Брандэнбурская брама
Бэрлін. Брандэнбурская брама

У Бэрліне пачаўся судовы разбор па справе маладога галяндца Робіна ван Хэльсюма, які некалькі месяцаў прыкідваўся бяздомным.

Паводле матэрыялаў справы, два гады таму ван Хэльсюм прыйшоў у мэрыю нямецкай сталіцы і распавёў, што ня памятае свайго поўнага імя і што ён некалькі гадоў жыў у лесе са сваім бацькам, які памёр.

На працягу дзевяці месяцаў бэрлінскія ўлады давалі яму жытло і грошы, пакуль ня выявілі яго асобу.

Цяпер улады патрабуюць ад ван Хэльсюма 40 тыс. даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG