Беларуска Алеся Луцкевіч скончыла пэдагагічны ўнівэрсытэт у Менску і больш за дваццаць гадоў працуе сурдапэдагогам у віленскім Цэнтры для глухіх. Як адбываецца сацыялізацыя людзей з дэфэктамі слыху ў Літве, Алеся Луцкевіч распавяла ў інтэрвію Радыё Свабода.
— Колькі такіх людзей ёсьць у Літве, дакладна сказаць вельмі складана, бо вельмі шмат людзей эмігруе. Але я абсалютна пэўная, што іх колькасьць вельмі моцна зьмяншаецца. Шмат што зьмяніла імплянтацыя, бо бацькі выбіраюць шлях імплянтацыі, і гэтыя дзеці больш ніколі ня будуць належаць да гэтага сьвету глухіх. Гэта вынік добрай абілітацыі: яны ня ўмелі размаўляць, яны ня чулі, але пасьля апэрацыі і правільна арганізаванай працы яны нічым не адрозьніваюцца ад іншых дзяцей, акрамя таго, што ў іх ёсьць адна такая прылада — імплянт.
Калі я пачынала працаваць, то было вельмі шмат такіх дзяцей і не было такога панятку — інтэграцыя. Дзеці былі глухія, і бацькам раілі аддаваць іх у спэцыяльныя ўстановы, і з двух гадоў іх прымалі. Там адмыслова навучалі гэтых дзяцей. Навучаньне было складанае, бо слыхавыя апараты былі кепскія, дзецям было цяжка. А потым яны ішлі ў спэцыяльныя школы для глухіх.
Гатоў пятнаццаць таму пачалі выкарыстоўваць імплянты. А ўвогуле вельмі вялікія зьмены адбыліся тады, калі Літва здабыла незалежнасьць. Зьявілася ініцыятыўная група бацькоў, якія хацелі, каб іх дзеці мелі права інтэгравацца ў звычайныя навучальныя ўстановы. Была створаная моцная бацькоўская арганізацыя. Яна працуе і цяпер, і яна вельмі ўплывовая. Гэтыя бацькі — людзі, якія самі добра чуюць і хочуць, каб і іхнія дзеці былі такія ж, як і яны.
А ёсьць катэгорыя людзей, якія глухія ў некалькіх пакаленьнях. Яны карыстаюцца мовай жэстаў, яны нядобра ставяцца да імплянтацыі і наагул лічаць сябе культурнай меншасьцю. Яны кажуць: мы маем сваё мастацтва, сваю пантаміму, свае клюбы, маем свой спорт, мову і не зьбіраемся быць іншымі.
Іх мова была прызнаная дзяржаўнай — гэта значыць, што ў Літве ёсьць літоўская дзяржаўная мова і жэставая мова літоўская.
Яны вельмі змагаюцца за сябе і сваю мову, дамагаюцца, каб больш было перакладчыкаў там, дзе гэта патрэбна. У тым цэнтры, дзе я працую, усе абавязаныя ведаць жэставую мову. А калі не, то цябе будуць пасылаць на розныя курсы. У мяне ёсьць калегі, якія глухія, але скончылі ВНУ, бо гэтыя людзі маюць магчымасьць атрымоўваць вышэйшую адукацыю на сваёй мове, незалежна ад таго, адзін гэта будзе студэнт ці цэлая група. Ёсьць людзі, якія заканчваюць Акадэмію мастацтваў, іншыя навучальныя ўстановы. Часта іх вучобу аплочваюць бацькі вось гэтай суполкі, што таксама вельмі важна. Бывае таксама, што дзеці навучаюцца ў звычайных школах, але калі ў старэйшых клясах больш праблемаў па спэцыяльных прадметах, то тады яны пераходзяць у наш цэнтар, які ў Літве мае статус адзінай гімназіі для глухіх.
— Як адбываецца далейшая сацыялізацыя гэтых людзей пасьля навучаньня? Як з працаўладкаваньнем, ці маюць яны сацыяльныя льготы, іншую дапамогу ад дзяржавы і грамадзтва?
— Пэўна, што яны маюць больш праблемаў, чым людзі, якія чуюць. Але я ня думаю, што існуе нейкая дыскрымінацыя. Да прыкладу, з працай цяпер у Літве цяжка ўсім, а ня толькі людзям з праблемамі слыху. Але я ведаю, што гэтыя людзі маюць працу. Няма нейкіх выразных праяваў неталерантнасьці. Да таго ж грамадзтва нейкім чынам выхоўваецца. Да прыкладу, ёсьць знакі-дэктылемы, якія можна паказваць пальцамі. Год таму на прыпынках грамадзкага транспарту былі вялікія плякаты з такімі знакамі, якія лёгка было вывучыць тым, хто не валодае мовай жэстаў. Ёсьць ільготы на праезд у транспарце, ёсьць кампэнсацыі на слыхавыя апараты, хоць, вядома, і невялікія.
Я думаю, што гэтыя людзі вельмі няблага маюцца: добра сацыялізаваныя, ствараюць сем’і, маюць свае клюбы. Да прыкладу, ёсьць літоўскі дызайнэр, які карыстаецца жэставай мовай, і ён вельмі вядомы і пасьпяховы.
— Калі параўнаць сытуацыю ў Літве зь беларускай, то чым яны розьняцца?
— Да нас прыяжджалі нашыя калегі з адпаведнага цэнтру ў Беларусі, і мне падалося, што ў нас больш актыўныя бацькі. Але насамрэч я найменш ведаю сытуацыю ў Беларусі, як і што там адбываецца. Я вельмі добра ведаю сытуацыю ў Расеі, вельмі добра ведаю сытуацыю ў Канадзе, скандынаўскіх кранах. Але вельмі мала ведаю, што ў Беларусі, хоць гэта найбліжэйшая краіна.
— У якой краіне, на вашую думку, самыя сучасныя і прагрэсіўныя падыходы ў працы зь людзьмі, якія маюць праблемы слыху?
— Мне вельмі падабаецца вопыт скандынаўскіх краін. Але ў іх ёсьць магчымасьць экспэрымэнтаваць, гэта ім дазваляе рабіць добрая матэрыяльная база, дастатковая колькасьць адпаведных спэцыялістаў. Мне імпануе іхняя сыстэма.
Дарэчы, існуе адмысловы віртуальны слоўнік жэстаў для людзей, якія хацелі б іх вывучыць. Існуе такі панятак — калька — і для мовы жэстаў. Калі я глядзела ваш сюжэт на Радыё Свабода пра юнака, то сама назва — глуханямы — ужо вельмі даўно састарэла, яна не выкарыстоўваецца, і назвы такой няма — яна была вельмі даўно, яшчэ ў савецкія часы. І ў гэтым сюжэце мама юнака, якая таксама дрэнна чуе, яна размаўляла выключна калькавай мовай. А існуе сапраўдная мова. Ня нашы сказы, перакладзеныя на жэсты, а зусім іншая мова. І гэтая мова цяпер мае добрыя шансы для разьвіцьця, ёю займаюцца і яе разьвіваюць навукоўцы. Калькаваную ж мову навязваюць людзі, якія добра чуюць, бо ніводзін глухі чалавек ня будзе будаваць сказы гэтак, як іх будуюць людзі з добрым слыхам. Іх сказы выглядаюць зусім па-іншаму.
Усясьветная фэдэрацыя глухіх адзначае дзень людзей з праблемамі слыху.
У 2013-м ён пройдзе пад дэвізам «Роўнасьць для глухіх людзей». Сёлета МФГ прапануе зьвярнуць увагу на праблему роўнасьці глухіх у сучасным грамадзтве і прызнаць унёсак людзей, якія маюць праблемы са слыхам, у разьвіцьцё чалавецтва.

Мы маем сваё мастацтва, сваю пантаміму, свае клюбы, маем свой спорт, мову і не зьбіраемся быць іншымі

Ніводзін глухі чалавек ня будзе будаваць сказы гэтак, як іх будуюць людзі з добрым слыхам
— Да нас прыяжджалі нашыя калегі з адпаведнага цэнтру ў Беларусі, і мне падалося, што ў нас больш актыўныя бацькі. Але насамрэч я найменш ведаю сытуацыю ў Беларусі, як і што там адбываецца. Я вельмі добра ведаю сытуацыю ў Расеі, вельмі добра ведаю сытуацыю ў Канадзе, скандынаўскіх кранах. Але вельмі мала ведаю, што ў Беларусі, хоць гэта найбліжэйшая краіна.
— У якой краіне, на вашую думку, самыя сучасныя і прагрэсіўныя падыходы ў працы зь людзьмі, якія маюць праблемы слыху?
— Мне вельмі падабаецца вопыт скандынаўскіх краін. Але ў іх ёсьць магчымасьць экспэрымэнтаваць, гэта ім дазваляе рабіць добрая матэрыяльная база, дастатковая колькасьць адпаведных спэцыялістаў. Мне імпануе іхняя сыстэма.
Дарэчы, існуе адмысловы віртуальны слоўнік жэстаў для людзей, якія хацелі б іх вывучыць. Існуе такі панятак — калька — і для мовы жэстаў. Калі я глядзела ваш сюжэт на Радыё Свабода пра юнака, то сама назва — глуханямы — ужо вельмі даўно састарэла, яна не выкарыстоўваецца, і назвы такой няма — яна была вельмі даўно, яшчэ ў савецкія часы. І ў гэтым сюжэце мама юнака, якая таксама дрэнна чуе, яна размаўляла выключна калькавай мовай. А існуе сапраўдная мова. Ня нашы сказы, перакладзеныя на жэсты, а зусім іншая мова. І гэтая мова цяпер мае добрыя шансы для разьвіцьця, ёю займаюцца і яе разьвіваюць навукоўцы. Калькаваную ж мову навязваюць людзі, якія добра чуюць, бо ніводзін глухі чалавек ня будзе будаваць сказы гэтак, як іх будуюць людзі з добрым слыхам. Іх сказы выглядаюць зусім па-іншаму.
29 верасьня – Міжнародны дзень глухіх