ПАДЗЕІ ДНЯ
Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін бяруць удзел у беларуска-расейскіх стратэгічных вучэньнях «Захад-2013». Плянуецца, што кіраўнікі дзяржаў наведаюць Госкі палігон у Гарадзенскай вобласьці Беларусі і расейскі палігон Хмелеўка ў Калінінградзкай вобласьці.
Менск. У офісе кампаніі «Гавары праўду» адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя наконт Грамадзянскай дамовы. Пачатак у 11.00.
Берасьце. У Берасьцейскім абласным грамадзка-культурным цэнтры «ДОМ», спэктакль для дзяцей ад 8 да 80 год. Пачатак у 18.00.
Расея, Сочы. Міжнародны інвэстыцыйны форум.
Нью-Ёрк. Генэральная Асамблея ААН, дэбаты.
Эўрапейскі дзень моваў
Сусьветны дзень кантрацэпцыі
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1629 — падпісана замірэньне паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй, якім скончылася вайна 1600 — 1629 гадоў.
1655 — расейскія войскі спалілі Пінск.
1815 — у Парыжы Аўстрыя, Прусія і Расея падпісалі дамову аб стварэньні Сьвятога саюзу, мэтамі якога было здушэньне рэвалюцыйных і нацыянальна-вызвольных рухаў у Эўропе
1960 — Фідэль Кастра сказаў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН, якая доўжылася 4 гадзіны 29 хвілін.
1960 — Кенэдзі і Ніксан правялі паміж сабой першыя ў гісторыі выбараў прэзыдэнтаў ЗША тэлевізійныя дэбаты.
1968 — савецкая газэта «Праўда» апублікавала так званую «дактрыну Брэжнева» аб «абмежаваным сувэрэнітэце» сацыялістычных краін
1983 — савецкі падпалкоўнік Станіслаў Пятроў прадухіліў патэнцыйную ядзерную вайну, калі з-за збою ў сыстэме папярэджаньня аб ракетным нападзе паступіла памылковае паведамленьне пра атаку з боку ЗША
1990 — створана Беларускае таварыства архівістаў.
У гэты дзень нарадзіліся:
1788 — Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік слоўніка беларускай мовы.
1849 ― Іван Паўлаў, расейскі фізіёляг
1888 ― Томас Стэрнз Эліёт, амэрыканскі паэт, драматург і літаратурны крытык
1889 ― Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф
1898 ― Джордж Гершвін, амэрыканскі кампазытар
1910 ― Уладзімер Агіевіч, беларускі літаратурны крытык
1925 ― Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік
У гэты дзень памерлі:
1966 — беларускі сэлекцыянэр Іван Сікора. Ён адным зь першых у Эўропе распрацаваў мэтодыку лячэньня і амаладжэньня пладовых дрэваў. Распаўсюдзіў па Беларусі больш за 50 тысяч саджанцаў. Шмат гадоў прысьвяціў вывядзеньню гібрыднага гатунку яблыкаў павышанай зімастойкасьці. Выведзены гібрыд пасьля ягонай сьмерці быў названы «Памяць Сікоры». Адным зь першых у Беларусі Сікора заняўся раянаваньнем расьлінаў-экзотаў з Далёкага Ўсходу.
1978 ― Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
1990 ― Альбэрта Маравія, італьянскі пісьменьнік
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
«Жыцьцё без ідэяў ня вартае нічога. Няма большага шчасьця, чым змагацца за іх».
Фідэль Кастра