Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговае ЧП у мэтро


Часовае спыненьне руху на першай лініі менскага мэтро адбылося 25 верасьня ў сувязі з тым, што на станцыі «Акадэмія навук» на рэйкі звалілася жанчына.

Цяпер яе аглядаюць мэдыкі, паведаміў Інтэрфаксу прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі.

Ён адзначыў, што рух цягнікоў адноўлены.

Сёньня ж станцыю мэтро «Трактарны завод» і прылеглую да яе тэрыторыю правяралі сапёры. У міліцыю паступіла паведамленьне, што нехта пакінуў скрынку на станцыі. Сапёры знайшлі ў скрынцы яблыкі.

24 верасьня з-за ўзгараньня электрычнай шафы з 13-й да 14-й гадзіны праца мэтро была паралізаваная.

23 верасьня пэўны час была зачынена станцыя «Плошча Якуба Коласа» з-за вучэньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG