Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зымбабвэ: сланы атруціліся цыяністым каліем


Кіраўніцтва нацыянальных прыродных паркаў Зымбабвэ паведамляе, што 81 слон атруціўся цыяністым каліем ў запаведніку Хвангэ.

Атрутнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў здабычы золата, знайшлі на палях, дзе пасьвіліся сланы.

Браканьеры забіваюць сланоў дзеля біўняў, якія каштуюць на азыяцкіх чорных рынках немалых грошай.

Паліцыя арыштавава 9 меркаваных браканьераў.

На пачатку верасьня ў Зымбабвэ былі арыштаваныя пяць чалавек, якіх падазраюць у атручваньні 40 сланоў, нагадвае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG