Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фота электрашчыта, з-за якога спынілася мэтро


МНС апублікавала здымкі электрычнай шафы, з-за ўзгараньня якой, як мяркуецца, сёньня з 13-й да 14-й гадзіны праца мэтро была паралізаваная.

Паводле сайту МНС, рух электрацягнікоў у абодвух напрамках спыніўся з прычыны кароткага замыканьня ў электрычнай шафе пункту пераключэньня кантактнай рэйкі. Пацярпелых няма, пасажыры самастойна пакінулі станцыі. У 13:18 рух па першай лініі мэтрапалітэну аднавіўся да станцыі «Маскоўская».

Дадаткова быў арганізаваны рух двух тралейбусных і аднаго аўтобуснага маршрутаў паміж станцыямі «Маскоўская» і «Ўручча». У 14:04 рух быў адноўлены цалкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG