Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колішні агент ФБР атрымаў 12 гадоў за тое, што раскрыў сакрэтную інфармацыю


Кольшні агент ФБР Дональд Сахтлебэн пагадзіўся прызнаць сябе вінаватым у перадачы сакрэтнай інфармацыі амэрыканскага ўраду з дэталямі апэрацыі ў Емэне агенцтву Associated Press.

У абмен на прызнаньне Сахтлебэн атрымае 12 гадоў турмы.

Вясной 2012-га AP апублікавала артыкул пра апэрацыю ЦРУ ў Емэне, у выніку якой удалося раскрыць змову Аль-Каіды. Баевікі гэтай тэрарыстычнай сеткі плянавалі падарваць самалёт, які накіроўваўся ў ЗША.

Журналісты атрымалі дадзеныя пра гэту апэрацыю ад Сахтлебэна.

Афіцыйныя асобы кажуць, што ўцечка інфармацыі паставіла пад пагрозу жыцьці амэрыканскіх агентаў, якія працуюць на Аравійскай паўвысьпе супраць Аль-Каіды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG