Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 верасьня: Выступ Абамы на Генэральнай асамблеі ААН, дзень нараджэньня Фіцджэральда, дзень памяці Саган


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

У Нацыянальнай бібліятэцы пачнецца VIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаваў — удзельніц СНД "2013 — Год экалягічнай культуры і аховы навакольнага асяродзьдзя ў дзяржавах СНД". Пачатак у 10.00.

У Міністэрстве замежных справаў — першае пасяджэньне сумеснай беларуска -ўкраінскай камісіі па дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя «Падрыхтоўка да Чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай 2014» ( міністар спорту і турызму Аляксандр Шамко, старшыня ФХБ Яўген Ворсін і інш.) Пачатак у 10.00.

У офісе цэнтральнага апарату Лібэральна-дэмакратычнай партыі — прэсавая канфэрэнцыя намесьніка старшыні партыі Алега Гайдукевіча. Пачатак у 11.30 .



Працяг беларуска-расейскіх стратэгічных вучэньняў «Захад-2013» і вучэньняў Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ " Узаемадзеяньне- 2013″.

Нью-Ёрк, выступ прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, прысьвечаны сытуацыі вакол Сырыі, на Генэральнай асамблеі ААН.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

622 — прарок Мухамэд перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.

768 — Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.

1852 — француз Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі.


У гэты дзень нарадзіліся:


1711 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы.

1821 — Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.

Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка. Зэльва, 1968 г.
Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка. Зэльва, 1968 г.


1893 — Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка.



1896 — Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.

1904 — Мар’ян Пецюкевіч, актыўны дзяяч беларускага нацыянальнага руху, першы рэдактар віленскага часопісу «Шлях моладзі».


У гэты дзень памерлі:

1534 — Міхаіл Глінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч і военачальнік, ў 1508 годзе падняў мяцеж у ВКЛ, пасьля яго няўдачы ўцёк у Маскоўскае княства. Пляменьніца Глінскага Алена — маці расейскага цара Івана Жахлівага.

1621 — Ян Караль Хадкевіч, вялікалітоўскі военачальнік.

2004 — Франсуаза Саган, француская пісьменьніца.

ЦЫТАТА ДНЯ

Дараваньне азначае, што ўсё ўжо скончылася.

Франсуаза Саган
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG