Адпаведнае пагадненьне было падпісана паміж Сіньцзянскім вытворча-будаўнічым корпусам і ўкраінскай кампаніяй KGS Agro, якую, як пішуць СМІ, кантралюе ўрад.
Паведамляецца, што арэнда такой колькасьці зямлі можа каштаваць каля 2,6 мільярда даляраў на год. Гэтая інфармацыя пакуль не пацьверджаная ні ўкраінскімі, ні кітайскімі чыноўнікамі.
Сіньцзянскі вытворча-будаўнічы корпус быў сфармаваны Народна-вызваленчай арміяй Кітаю ў 1950-х гадах для вырашэньня гаспадарчых праблем. Праблема харчовага забесьпячэньня зьяўляецца адной з ключавых для КНР. Нягледзячы на тое, што насельніцтва Кітаю складае каля 20% насельніцтва сьвету, у краіне знаходзіцца толькі 9% сусьветнай плошчы ворных зямель. КНР арандуе за мяжой каля 2 мільёны гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў.