Астатнія зьяўляюцца прыхільнікамі розных патэрналістычных ідэй, у тым ліку немалой папулярнасьцю карыстаецца «рэжым цьвёрдай рукі». Гэтак вынікае зь нядаўняга апытаньня сацыёлягаў «Левада-цэнтру».
У дасьледаваньні палітычных поглядаў расейцаў сацыёлягі прапанавалі рэспандэнтам на выбар шэсьць варыянтаў адказу. Самымі папулярнымі аказаліся «сацыялістычныя і сацыял-дэмакратычныя погляды» (сацыяльная абарона насельніцтва ва ўмовах рынкавай эканомікі) – іх абралі 34% апытаных.
На другім месцы па папулярнасьці апынуўся прапанаваны сацыёлягамі «рэжым цьвёрдай рукі» з «моцным палітычным лідэрам», гэта значыць, фактычна аўтарытарызм – такі выбар зрабілі 17% рэспандэнтаў. На трэцім месцы – 16% прыхільнікаў – апынуліся «камуністычныя погляды» (дзяржаўную ўласнасьць на сродкі вытворчасьці, дзяржаўнае разьмеркаваньне сацыяльных дабротаў).
Амаль такой жа папулярнасьцю, як высьветлілася, карыстаюцца «аграрныя погляды» (стымуляваньне сельскай гаспадаркі ) – іх прытрымліваецца 15% рэспандэнтаў.
«Людзі выбіраюць ідэнтыфікацыю не таму, што падзяляюць гэтыя погляды , а таму, што некаторыя тэрміны нясуць нейкую пазытыўную канатацыю Напрыклад, паняткі сацыял-дэмакратыя ці камунізм ўспрымаюцца пазытыўна, таму што пры камунізьме жылі ў СССР. А нацыянал-патрыятызм, роўна як і лібэралізм, нясе кепскую гісторыка-культурную нагрузку» – пракамэнтваў вынікі апытаньня расейскі палітоляг Валерый Салавей.
Іншы расейскі палітоляг, Сяргей Чарняхоўскі, лічыць, што палітыка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна «паводле сваіх апэляцый і адсылак унівэрсальная: у іх ёсьць і савецкі тон, і жэст у бок праваслаўя, і заклік да адзінства гісторыі». Таму, лічыць Чарняхоўскі, уладзе атрымліваецца перамагаць на выбарах, бо грамадзяне робяць «не ідэалягічны, а псыхалягічны выбар».