Грузія можа перагледзець рашэньне аб удзеле ў алімпійскіх гульнях у Сочы, калі журналісты з Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі будуць акрэдытаваны на гульнях у якасьці карэспандэнтаў зь незалежных дзяржаваў. Пра гэта заявіла міністарка замежных справаў Грузіі Майя Панджыкідзэ.
Яна сказала, што расчараваная рашэньнем аб акрэдытацыі на алімпійскіх гульнях у Сочы журналістаў з Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Паводле яе слоў, Грузія вырашыла ўдзельнічаць у алімпіядзе, але калі ў Сочы грузінскі бок чакаюць правакацыі і сюрпрызы, то, адзначыла міністарка, ня выключаны перагляд раней прынятага рашэньня.
Міністар па справах моладзі і спорту Леван Кіпіані, сын славутага грузінскага футбаліста савецкай эпохі Давіда Кіпіані, шматзначна заўважыў у інтэрвію журналістам, што Нацыянальны алімпійскі камітэт Грузіі ўжо накіраваў у міжнародны алімпійскі камітэт адмысловы ліст і «чакае адказу». Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Грузіі Георгі Кабаладзэ.