Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 верасьня: дзень народзінаў Артура Вольскага і Юлія Цэзара


Артур Вольскі на магіле Янкі Геніюша. 1994
Артур Вольскі на магіле Янкі Геніюша. 1994

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Калодзішчы (Менскі раён) — у рамках праваабарончага праекту супраць сьмяротнага пакараньня Міжканфэсійная місія «Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне» праводзіць круглы стол на гэтую тэму з удзелам сьвятароў розных хрысьціянскіх канфэсіяў. Адрас: вул. Астроскага, 4, пачатак а 10-ай.

Нью-Ёрк — прэм’ера опэры «Яўген Анегін» у Мэтраполітэн-опэры.

Гэты дзень у гісторыі:

1648 — пачалася бітва пад Піляўцамі між аб’яднанымі войскамі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства супраць войску Рэчы Паспалітай.

1793— Скончыўся Гарадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.

1943 — нацысты зьнішчылі Віленскае гета. Усяго за тры гады акупацыі ў Летуве было забіта 200 тысяч габрэяў. З гэтае нагоды ў краіне штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду.

1989 — азэрбайджанская мова абвешчаная дзяржаўнай у Азэрбайджане.

1991 — парлямэнт Таджыкістану скасаваў рашэньне аб забароне камуністычнай партыі, адправіў у адстаўку прэзыдэнта Аслонава і прызначыў на пасаду прэзыдэнта былога першага сакратара ЦК кампартыі Набіева.

1998 — Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, якая абавязала ўрад Югаславіі прыпыніць баявыя дзеяньні ў Косаве.

2008 — падпісаная дэклярацыя пра супрацоўніцтва між сакратарыятамі НАТА і ААН.

У гэты дзень нарадзіліся:
Статуя Юлія Цэзара ў Рыме
Статуя Юлія Цэзара ў Рыме
63 да н. э. — Гай Юлі Цэзар Актавіян Аўгуст, рымскі імпэратар

1901 — чэскі паэт Яраслаў Сэйфэрт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1984 (пам. 1986).

1908 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі ў 1950-1956 гг.

1918 — беларускі драматург Аркадзь Маўзон (пам. 1977).

1924 — беларускі паэт, актывіст дэмакратычнага руху Артур Вольскі (пам. 2002).

У гэты дзень памерлі:

1935 — Лявон Заяц, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, член Народнага сакратарыяту Рады БНР. Быў рэпрэсаваны бальшавіцкімі ўладамі і памёр у зьняволеньні.

1974 — чылійскі паэт Пабла Нэруда, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1971.

Цытата на памяць

«Калi вершы вы называеце песьнямi —
а iх так называюць —
я сьпяваў усё сваё жыцьцё.
I йшоў з тымi, што ня мелi нiчога,
жылi часам з квасам, а парою з вадою.
Быў адным зь iх».

Яраслаў Сэйфэрт (пераклад Юрася Бушлякова).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG