Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Расеі выправадзілі беларускага «злодзея ў законе»


Турма на вуліцы Валадарскага
Турма на вуліцы Валадарскага

«Злодзей у законе» па мянушцы Алег Слуцкі дэпартаваны самалётам з Расеі ў Беларусь. Яму на тры гады забаронены ўезд у Расею.

39-гадовы ўраджэнец Слуцку Алег Герасімовіч вядомы ў крымінальным сьвеце як «злодзей у законе» Алег Слуцкі.

Як паведамілі Інтэрфаксу ў праваахоўных органах, яго дэпартавалі ў той жа дзень, як ён вызваліўся з саратаўскай калёніі-пасяленьня Э11, дзе адбываў шасьцімесячны тэрмін за захоўваньне наркотыкаў.

Статус «злодзея ў законе» Алег Слуцкі атрымаў на зладзейскай сходцы ў Дубаі ў сьнежні 2012 году, дзе ён быў «каранаваны» ў ліку 16 крымінальных аўтарытэтаў, чацьвёра зь якіх — грамадзяне Беларусі.

На сходцы было вырашана, што Герасімовіч павінен адправіцца на Ўрал і замацавацца там, каб узяць пад свой кантроль напрамкі, кантраляваныя пляменьнікам забітага ў Маскве зімой гэтага году Дзеда Хасана. Алег Слуцкі павінен быў наладзіць кантакт зь мясцовымі злодзеямі, якія гатовыя былі перайсьці «пад яго крыло».

Выканаць заданьне сходкі яму не ўдалося. Пасьля першай паездкі Герасімовіч прыляцеў у маскоўскі рэгіён, дзе ў аэрапорце «Дамадзедава» пры ім выявілі невялікую колькасьць наркотыкаў. Яго затрымалі і асудзілі на шэсьць месяцаў, а пасьля заканчэньня тэрміну — дэпартавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG