Пра гэта паведамляе швэдзкая газэта Dagens Industri, спасылаючыся на кніжку «IKEA на шляху ў будучыню», якая ў гэтым месяцы зьявіцца на кніжным рынку Швэцыі.
Аўтары кніжкі, адным зь якіх зьяўляецца былы шэф канцэрну IKEA ў Расеі, сьцьвярджаюць, што спрэчка за грошы бярэ пачатак у 1982 годзе, калі Інгвар Кампрад зарэгістраваў у Галяндыі фонд, які кантралюе фірму, а сабе патаемна пакінуў права на марку IKEA. Дзякуючы гэтаму ён атрымліваў невялікі адсотак ад даходаў канцэрну, які перадаў кіраваньне сваіх сыноў, і за 30 гадоў здолеў назьбіраць суму, якую аўтары кніжкі ацэньваюць на 20-30 мільярдаў швэдзкіх кронаў (2,3-3,5 мільярда даляраў).
Сыны Кампрада — Пэтэр, Ёнас і Маціяс — пастанавілі забраць ад бацькі гэтыя грошы, калі пра іх дазналіся. І гэта ім удалося пры дапамозе амэрыканскіх юрыстаў. «Хлопцы атрымалі дастаткова і бяз гэтага. Што яны будуць рабіць з усімі гэтымі грашмі?» — пытаецца ў кніжцы 87-гадовы Інгвар Кампрад, які, паводле аўтараў, пасьля прайгранага працэсу спачатку вельмі зазлаваў на сыноў, а потым моцна замаркоціўся. Паводле часопісу Forbes, маёнтак Інгвара Кампрада ў 2008 годзе ацэньваўся на 31 мільярд даляраў.
Газэта Dagens Industri спрабавала даведацца ў сям’і Кампрадаў, ці інфармацыя пра адабраныя ад галавы роду мільярды зьяўляецца праўдзівай, але як бацька, так і сыны адмовіліся даваць камэнтары.
IKEA зьяўляецца найбольшым пастаўшчыкам мэблі на сусьветны рынак, маючы больш за 330 фірмовых крамаў у 38 краінах. Паводле афіцыйных дадзеных, у 2010 годзе канцэрн прадаў свае вырабы на агульную суму 23 мільярдаў даляраў. Фірму IKEA заснаваў у 1943 годзе 17-гадовы Інгвар Кампрад. Першая фірмовая крама IKEA зьявілася ў Швэцыі ў 1958 годзе.