У адваротным выпадку супраць іх будуць ужытыя, як заяўляецца, непапулярныя жорсткія захады ўзьдзеяньня. Сялян будуць штрафаваць, пакуль на падворках не застанецца ніводнай жывёліны.
17 верасьня ў Магілёўскім райвыканкаме сабралі сялян, якія найбольш упарта адстойваюць права дагадаваць свойскіх сьвіней. На сустрэчу з чыноўнікамі вяскоўцаў прыйшло няшмат — менш за дзесяць чалавек.
Старшыня райвыканкаму Сяргей Ігнаценка заявіў, што сялян сабралі, каб яшчэ раз патлумачыць ім небясьпеку, якую нясе афрыканская чума сьвіней, нагадаць пра адказнасьць за ўтрыманьне жывёлін прыватнымі гаспадаркамі ў пяцікілямэтровай зоне вакол сьвінакомплексаў, а таксама агучыць варыянты кампэнсацыі ды дзяржаўнай дапамогі тым, хто яшчэ мае сьвіней і павінен іх ліквідаваць.
Акрамя кіраўніка раённай вэртыкалі, у неабходнасьці ліквідаваць сьвіное пагалоўе людзей пераконвалі прадстаўнік Магілёўскага аблвыканкаму Аляксандар Харчанка ды выканаўца абавязкаў раённага пракурора Віталь Сямёнаў.
«На адной шалі ляжыць пагалоўе сьвіней у асабістых гаспадарках, а на другой — грамадзкае пагалоўе. Дзякуючы грамадзкаму пагалоўю працуюць мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Зарабляюць валюту. Можна зразумець незадаволенасьць людзей, аднак існуе рэальная рызыка ўзьнікненьня афрыканскай чумы сьвіней у насельніцтва, якое жыве ў пяцікілямэтровай зоне», — даводзіў людзям Аляксандар Харчанка.
Рэакцыя сялян на довады чыноўніка была прадказальна вострай і эмацыйнай. Адно з выказваньняў:
«Мы гэтаксама, як і на комплексах, можам стварыць біяабарону. Калі вірус укарэніцца, то ён і на комплекс укарэніцца. Сваё пагалоўе мы баронім самі. Правільна, вы ж на баку дзяржавы і бароніце дзяржаўныя інтарэсы. А чаму ня ўлічваецца наш інтарэс? Дзе законы для прыватніка? У нашым раёне заразы гэтай няма».
У Магілёўскім раёне 31 паселішча трапляе ў пяцікілямэтровую зону вакол чатырох буйных сьвінакомплексаў. Да 1 верасьня ў гэтай зоне не павінна было застацца сьвіней у прыватных гаспадарках. Але з 3000 галоў застаецца яшчэ 600. Уладальнікі сьвіней цяпер рызыкуюць атрымаць штрафы да 2 мільёнаў рублёў.
«Хочаце ўтрымліваць сьвіней, займацца сьвінагадоўляй — за межамі пяцікілямэтровай зоны. Можна проста прыехаць, выявіць парася, і ўсё — штраф да 10 базавых велічыняў Штрафаваць можна неабмежаваную колькасьць разоў, пакуль не прыбераце сьвіней. Сапраўды, закон суворы, але ён закон. Калі заўтра забароняць вырошчваць бульбу — будзем яе капаць. Калі вы жывяце ў гэтай краіне — паважайце яе законы», — казаў людзям выканаўца абавязкаў раённага пракурора Віталь Сямёнаў.
Старшыня райвыканкаму Сяргей Ігнаценка прапанаваў сялянам вывесьці сьвіное пагалоўе за пяцікілямэтровую зону і паабяцаў дапамогу ў пошуку прыдатных памяшканьняў. Калі запатрабуецца рамонт, то будаўнічыя матэрыялы можна будзе набыць у растэрміноўку. Яшчэ адзін варыянт — кінуць гадоўлю сьвіней і заняцца іншай жывёлай.
«Варыянты я прапанаваў. Больш я нічога гаварыць ня буду. Заўтра я ад вас чакаю прапановаў. І асноўны момант — да канца тыдня ў вас сьвінапагалоўя не павінна быць. Калі не, то будзем працаваць непапулярнымі мэтадамі згодна з нарматыўнымі актамі», — падсумаваў вынікі сустрэчы Сяргей Ігнаценка.
Вяскоўцы пагадзіліся падумаць над прапановамі чыноўнікаў, аднак заўчасна забіваць сваіх сьвіней пакуль не зьбіраюцца. Іх меркаваньні:
«Яны бароняць інтарэсы дзяржавы, а чамусьці нашы інтарэсы дзяржава наагул ня хоча разглядаць. Вось ідзіце ў калгас — гадуйце сьвіней за паўтара мільёна. Падаткі высокія. Куды ні сунь нос — аддай дзяржаве. Усё аддай. Людзі будуць паціху хаваць сьвіней. Без даведак. Безь нічога. Для сябе, каб дзяцей накарміць. Будуць хавацца людзі. Але бізнэс гэты будзе існаваць. І гэта будзе горш для дзяржавы, чым цяпер ёсьць».

Дзякуючы грамадзкаму пагалоўю працуюць мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Зарабляюць валюту

Калі не, то будзем працаваць непапулярнымі мэтадамі згодна з нарматыўнымі актамі