Такія дадзеныя падае фінансавы часопіс Forbes у рэйтынгу, які быў апублікаваны 16 верасьня. Згаданыя ў сьпісе 400 бізнэсоўцаў разам валодаюць актывамі на 2,02 трыльёна даляраў, што стала рэкордам за 32-гадовую гісторыю рэйтынга. Паводле Ўсясьветнага банку, ВУП Расеі за 2012 год склаў 2,015 трыльёна даляраў.
Найбагацейшым амэрыканцам 20-ы год запар застаецца заснавальнік карпарацыі Microsoft Біл Гэйтс (72 мільярды даляраў). На другім месцы інвэстар Уорэн Бафэт (58,5 мільярда). На трэцім — старшыня рады дырэктараў кампаніі Oracle Лары Элісан (41 мільярд).