Аўтарам фільма — Руслану Фядотаву, Мікалаю Жалудовічу і Арсенію Хачатурану — крыху за дваццаць гадоў, але ўсё яны ужо даўно займаюцца відэаздымкамі.
Вось што расказаў пра гісторыю фільма інтэрнэт-выданьню 34mag. net адзін са стваральнікаў стужкі Арсені Хачатуран: «Здарылася так, што восеньню 2011 году Руслана выклікалі ў ваенкамат. Ён родам з абласнога цэнтру, і мы з Колем вырашылі ў якасьці маральнай падтрымкі таксама паехаць зь ім. У кожнага з сабой была камэра і каб уліцца ў асаблівую атмасфэру горада, мы на тыдзень зьнялі нумар у самым танным гатэлі, спалі да абеду, а пасьля бухалі самае таннае бырла з алкашамі і бадзяліся па горадзе. Аднойчы недзе на задворках мы натрапілі на банду малых — і пачалі іх фоткаць. Але раптоўна тыя кінуліся на нас з адламанымі ад зэдлікаў ножкамі і пачалі п... ць. Здарылася гэта па адрасе Сіманава, 26».
Адбіўшыся ад нападу, стваральнікі фільма знайшлі агульную мову з малымі і потым тры дні хадзілі, здымаючы вулічнае жыцьцё трох школьнікаў. Потым аўтары фільма яшчэ двойчы вярталіся ў горад для дадатковых здымкаў. «Гэтыя здымкі не былі спробай аналізу, нам проста цікава было зафіксаваць тагачасны момант і адпаведную яму чэрнь,» — кажа Арсені Хачатуран.