Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Уралкалій» не хацеў разрываць супрацоўніцтва зь Беларусьсю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Мы чакаем любой прапановы ад Беларусі ці іншай кампаніі» — заявіў намесьнік генэральнага дырэктара Ўралкалія Джон Маргетс у інтэрв’ю Wall Street Journal.

«Мы адкрытыя да любога легальнага супрацоўінцтва, выгаднага для збыту і цэнаў. Мы практычныя людзі і дзейнічаем у інтарэсах нашых акцыянэраў», — заявіў Маргетс.

Паводле яго, як «Уралкалій», так і «Беларуськалій» выйгралі ад сумеснага маркетынгу і збыту прадукцыі з моманту заснаваньня Беларускай калійнай кампаніі ў 2005 годзе.

Маргетс таксама паведаміў, што рада дырэктароў «Ўралкалія» ня надта хацела разрываць стасункі з Беларуськаліем. Аднак да такіх дзеяньняў іх змусілі відавочныя доказы таго, што беларуская кампанія прадае вялікія аб’ёмы прадукцыі ў абыход супольнага трэйдэра.

Атрымаць камэнтар ад кіраўніцтва «Беларуськалія» не ўдалося — піша Wall Street Journal

«Уралкалій» страсянуў рынак калійных угнаеньняў, абвясьцяўшы 30 ліпеня пра разрыў супрацоўніцтва зь «Беларуськаліем» і паабяцаўшы зьніжаць цану на прадукцыю, адначасова павялічыўшы яе вытворчасьць.

У адказ на заяву «Ўралкалія» Беларусь арыштавала генэральнага дырэктара кампаніі Ўладзіслава Баўмегртнэра. З 26 жніўня ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

16 верасьня стала вядома, што Баўмгертнэра могуць выдаць Расеі. Гэта стала магчыма пасьля таго, як беларускі бок прыняў рашэньне вылучыць матэрыялы адносна расейскіх грамадзянаў, якія праходзяць па «калійнай справе», у асобную вытворчасьць і перадаць іх у Генпракуратуру Расеі.

Пытаньне аб выдачы Баўмгертнэра будзе вырашацца на перамовах паміж дзьвюма пракуратурамі і, магчыма, на палітычным узроўні, адзначае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG