Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запрашаюць павучыцца і папрацаваць у Бэрліне


Гаворка ідзе пра маладых журналістаў з добрым веданьнем нямецкай мовы.

Фонд імя Робэрта Боша і Бэрлінская школа журналістыкі запрашаюць маладых журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы правесьці тры месяцы ў Нямеччыне.

Навучаньне і праца ў Бэрліне з 1 сакавіка да 31 траўня 2014 году ўключаюць:

— першы месяц — пашырэньне кампактных ведаў пра Нямеччыну, адносіны паміж краінамі і агульныя пэрспэктывы ў ЭЗ — у форме размоў, дакладаў і сустрэч на месцы;

— наступныя два месяцы — практыка ў адным са СМІ нямецкай сталіцы — газэце, радыё ці тэлебачаньні — у залежнасьці ад кваліфікацыі і прапаноў.

Стыпэндыяты пазнаёмяцца з працоўнымі буднямі нямецкіх калег і атрымаюць статус «часовых карэспандэнтаў» у Бэрліне. Яны атрымаюць магчымасьць рыхтаваць матэрыялы як для нямецкай рэдакцыі, так і для рэдакцыі на радзіме.

Стыпэндыяты атрымліваюць:

— стыпэндыю ў памеры 1.100 эўра штомесяц;

— куратара ў нямецкай рэдакцыі;

— дапамогу ў пошуках жыльля ў Бэрліне на час практыкі.

Умовы ўдзелу:

— стаж працы ў журналістыцы;

— добрае валоданьне нямецкай мовай.

Блянкі для заявак і далейшую інфармацыю аб праграме вы знойдзеце на старонцы: www.medien-mittler.de

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 лістапада 2013 году.

Сумоўе па выніках адбору пройдзе напрыканцы лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG