У маёй апошняй перадачы «Экспэртыза Свабоды» Анатоль Лябедзька адзначыў, што фэномэн Навальнага — вынік самога факту падліку галасоў падчас маскоўскіх выбараў. Маўляў, калі б падлік галасоў адбываўся так, як у Беларусі, то і не было б гэтага фэномэну.
З аднаго боку, гэта, вядома, так. Але ёсьць і іншы бок праблемы. Можа, таму галасы і лічылі, што Аляксей Навальны правёў моцную мабілізацыйную кампанію, змагаўся менавіта за перамогу, а ня толькі «каб сагрэцца»? І ў выніку адрыў у галасах ад праўладнага кандыдата склаў каля 15% (калі без фальсыфікацыяў) і была створана дэ-факта сытуацыя другога туру.
Выкажу спрэчную гіпотэзу: калі б падобная сытуацыя была ў Беларусі падчас прэзыдэнцкіх выбараў у 2010 годзе, то яшчэ невядома, як бы лічылі выбарчыя камісіі. То бок мая тэза такая: толькі зьяўленьне моцнай апазыцыі, здольнай правесьці эфэктыўную выбарчую кампанію, якая забясьпечыць псыхалягічны пералом у грамадзтве, можа прымусіць улады правільна лічыць галасы. А ніяк не наадварот. Думка, што вы (незразумела хто: народ, Захад, Расея?) дайце нам свабодныя выбары, і толькі тады мы вам пакажам фэномэн, — утапічная. Бо, як сьпявалася ў адной вядомай песьні, «Никто не даст нам избавленья…»
Важна яшчэ раз падкрэсьліць волю да перамогі, якую прадэманстраваў Навальны. У выніку чаго зьявілася і фінансаваньне, і валянтэры, і інш. Гэта важна адзначыць, бо, на мой погляд, ніводзін з апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты падчас кампаніі 2010 году ня быў арыентаваны на перамогу над Лукашэнкам. Ня згодныя? А вы можаце ўзгадаць слоган кампаніі хоць аднаго кандыдата? Нічога не запомнілася. А гэтым жа найперш выяўляецца сур’ёзнасьць намераў прэтэндэнтаў атрымаць падтрымку электарату. Гэта першы ўрок кампаніі Навальнага.
Урок другі. Лідэры беларускай апазыцыі працягваюць наракаць на манаполію ўлады на інфармацыйныя рэсурсы, абурацца, што іх не пускаюць у дзяржаўныя мэдыі. І гэта пры тым, што сёньня звыш 50% насельніцтва Беларусі ўжо карыстаецца інтэрнэтам. То бок даўно ўжо ніякай манаполіі няма.
І тут трэба адзначыць важную тэндэнцыю: чым больш у Беларусі зьяўляецца карыстальнікаў інтэрнэту, тым меншы рэйтынг у апазыцыі. Падтрымка палітычных апанэнтаў не стаіць на месцы, а горш — яна падае. Адзін апазыцыйны лідэр мне нядаўна грэбліва заўважыў: «Толькі не кажыце мне пра сацыяльныя сеткі!»
Дык вось фэномэн Навальнага зьявіўся менавіта з блогасфэры. Ён — прадукт інфармацыйнага грамадзтва. Навальны стаў вядомым дзякуючы таму, што зьвяртаўся да грамадзтва праз галовы існых палітычных структур, як уладных, так і апазыцыйных.
І пакуль беларускія апазыцыянэры не заваююць падтрымкі сацыяльных сетак, шырэй — людзей, якія жывуць інфармацыйна ў інтэрнэце, ім няма чаго рабіць у рэале.
Урок трэці. Імя, папулярнасьць палітыка, давер да яго — больш важны рэсурс, чым наяўнасьць партыяў, структураў, грошай і інш. Калі ёсьць першае, то зьявіцца і другое.
Урок чацьвёрты. Ва ўмовах, калі грамадзтва страціла давер як да ўлады, так і да апазыцыі, патрэбен новы чалавек, на якім не ляжыць цяжар паразаў. Праблема ў тым, што ў Беларусі цяперашнія лідэры апазыцыі маюць большы нэгатыўны рэйтынг, чым Лукашэнка. Па вялікім рахунку, гэта ня іх віна, а іх бяда. Бо шмат гадоў жывуць ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, адсутнасьці публічнай палітыкі. Не пашанцавала. Ня іх гістарычны час.
Трэба шукаць сьвежага дзеяча. Я пра прэзыдэнцкія выбары 2015 году і адзінага кандыдата.
Урок пяты. Скажу банальнасьць, але досьвед Навальнага паказвае, як важна зачапіць нэрв, трапіць у фокус грамадзкіх чаканьняў, націснуць на самую балючую кропку грамадзтва. У Расеі гэта тэма карупцыі.
Беларускай апазыцыі пакуль гэтага не ўдаецца. Вось новая кааліцыя будуецца вакол пытаньня свабодных выбараў. Ейныя лідэры чамусьці лічаць, што гэта цяпер найбольш хвалюе беларусаў.
Урок шосты. Як для біяграфіі асобнага чалавека, так і для гісторыі заўсёды вельмі важна апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы. Баюся памыліцца, але падаецца, што з гэтага гледзішча пра фэномэн Навальнага будуць гаварыць як пра адмоўны прыклад.
Што я маю на ўвазе. У палітыцы, як і ў спорце, пік формы трэба набраць менавіта да моманту галоўных спаборніцтваў. Калі б прэзыдэнцкія выбары ў Расеі праводзіліся наступным годам, то ўсё б было выдатна. Навальны ўзяў добры старт і на падмурку свайго посьпеху ў Маскве мог праводзіць агульнанацыянальную кампанію, каб моцна стрэліць у 2014 годзе. Але праблема ў тым, што наступныя прэзыдэнцкія выбары ў Расеі адбудуцца толькі ў 2018 годзе. За гэты час Навальны можа «згарэць».
Бо адносна новага папулярнага палітыка, які знаходзіцца на ўздыме, у асяродзьдзі электарату заўсёды дзейнічае чыньнік завышаных чаканьняў. Людзі глядзяць на яго як на цудатворца, здольнага вырашыць усе праблемы. Узгадайце, якія спадзяваньні ўскладалі людзі на ўкраінскага Юшчанку, амэрыканскага Абаму ці беларускага Лукашэнку. Праходзіць час, цуду не адбываецца, пачынаюцца расчараваньні, рэйтынг палітыка падае. Гэтая заканамернасьць тым больш небясьпечная для апазыцыйнага палітыка, бо чалавек ва ўладзе мае больш магчымасьцяў утрымаць сымпатыі электарату.
Вось Партыя БНФ выступіла з прапановай правесьці кангрэс і вылучыць адзінага кандыдата вясной 2014 году. Лічу, што гэта рана, бо за паўтара года да выбараў кандыдат можа «згарэць».

Чым больш у Беларусі зьяўляецца карыстальнікаў інтэрнэту, тым меншы рэйтынг у апазыцыі

Патрэбен новы чалавек, на якім не ляжыць цяжар паразаў