Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны выходзіць на «новы палітычны ўзровень»


Незалежна ад таго, будзе другі тур выбараў мэра Масквы ці не, палітычныя аналітыкі пагаджаюцца: вынік апазыцыйнага кандыдата і антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага перавысіў усе чаканьні.

Паводле вынікаў, абвешчаных Маскоўскай гарадзкой выбарчай камісіяй, дзейны кіраўнік гораду Сяргей Сабянін набраў 51,37% галасоў, а другое месца заняў Навальны, у якога 27,24% галасоў.

Навальны пасьля абвяшчэньня папярэдніх вынікаў выбараў назваў іх сфальсыфікаванымі. Ён заклікае прыхільнікаў прыйсьці на акцыю пратэсту сёньня вечарам з патрабаваньнем правесьці другі тур выбараў мэра Масквы.

Экзыт-полы, абвешчаныя адразу пасьля заканчэньня галасаваньня, ацэньвалі падтрымку Навальнаму па ўзроўні 29%-32%. Апытаньні за некалькі тыдняў да выбараў давалі Навальнаму падтрымку на ўзроўні 15%.

Аналітык Аляксей Мухін з Цэнтру палітычнай інфармацыі ў Маскве сказаў нашаму радыё, што мэтай Навальнага ў гэтых выбарах было пазыцыянаваньне сябе як палітыка агульнанацыянальнага ўзроўню.

«Безумоўна, гэта была ягоная мэта, і ён сваёй мэты дасягнуў» — падкрэсьліў Мухін.

Нягледзячы на тое, што яму быў забаронены доступ да дзяржаўным тэлебачаньня, Навальны вёў энэргічную і інавацыйную кампанію, заснаваную на энтузіязьме сваіх паплечнікаў-добраахвотнікаў і фінансаваньні зь невялікіх ахвяраваньняў.

«Ясна, што ён сапраўды загартаваўся і стаў палітыкам новага ўзроўню» — сказаў нашаму радыё супрацоўнік выбарчага штабу Навальнага Аляксей Шагал.

кампанія была больш сумленнай, чым якая-небудзь ранейшая ў Маскве. Прычына гэтага ня толькі ў тым, што Крэмль хацеў надаць Сабяніну як мага больш легітымнасьці
Яўка на выбарчых участках у Маскве склала 32%, што лічыцца нізкім паказальнікам для расейскай сталіцы. Пачаткова гэтая нізкая яўка тлумачылася тым, што Навальнаму не ўдалося перамагчы скептыцызму масквічоў што да ўдзелу ў выбарах мэра. Але некаторыя аналітыкі лічаць, што нізкую яўку трэба зьвязваць хутчэй з тым, што Сабянін вырашыў адмовіцца ад гэтак званага адміністрацыйнага рэсурсу на выбарах і пастанавіў правесьці больш-менш сумленную кампанію.

«Я думаю, што кампанія была больш сумленнай, чым якая-небудзь ранейшая ў Маскве. Прычына гэтага ня толькі ў тым, што Крэмль хацеў надаць Сабяніну як мага больш легітымнасьці, але яна таксама зьвязаная з прадказаньнямі, што Сабянін лёгка пераможа ў першым туры. Яны адчувалі, што тут няма патрэбы фальшаваць выбарчыя вынікі» — лічыць Мікалай Пятроў з Маскоўскага Цэнтру Карнэгі.



Што азначае гэты выбарчы вынік для Аляксея Навальнага, які ў ліпені быў асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня нібыта за матэрыяльныя страты, нанесеныя прадпрыемству «Кіраўлес», а потым нечакана вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.

Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што моцны вынік Навальнага на выбарах ускладняе для ўладаў яго зьняволеньне па абвінавачваньнях, якія шмат хто лічыць палітычна матываванымі.

Але Мікалай Пятроў лічыць, што вынік Навальнага стаў «даволі адмоўным сюрпрызам» для Крамля, а таму імавернасьць таго, што яго апэляцыя ня будзе мець посьпеху і апазыцыйнага блогера пасадзяць, узрасла.

Выбары ў Маскве: ці будзе другі тур?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:04 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG