Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя: чакаюць выраку за групавое згвалтаваньне


Паліцыя вядзе аднаго з падазраваных у згвалтаваньні
Паліцыя вядзе аднаго з падазраваных у згвалтаваньні

Індыйскі суд плянуе ў чацьвер агучыць вырак чатыром мужчынам, якіх вінавацяць у групавым згвалтаваньні і забойстве жанчыны ў Нью-Дэлі

Усе чацьвёра фігурантаў справы адмаўляюць абвінавачваньні, сярод якіх: забойства, згвалтаваньне і злачынная змова.

Падсудным пагражае сьмяротнае пакараньне.

31 жніўня суд па справах непаўналетніх асудзіў 18-гадовага хлопца, якога таксама прызналі вінаватым у гэтым групавым згвалтаваньні. На момант злачынства яму было 17 гадоў.

Шосты абвінавачаны быў знойдзены павешаным у турэмнай камэры ў сакавіку.

У сьнежні 2012-га 23-гадовая студэнтка і яе сябар зьбіраліся пайсці ў кіно. Яны селі на аўтобус у раёне Мунірка на поўдні Дэлі і накіраваліся ў раён Дварка на паўднёвым-захадзе індыйскай сталіцы.

Некаторыя пасажыры аўтобусу пачалі чапляцца да дзяўчыны. У выніку шэсьць чалавек гвалцілі дзяўчыну на працягу гадзіны. Пасля гэтага яе разам зь сябрам зьбілі жалезнымі дручкамі і выкінулі з аўтобусу на адной з вуліцаў гораду.

Гэтае здарэньне атрымала шырокі міжнародны розгалас, а таксама стала нагодай для акцыяў пратэсту ў самой Індыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG