У слуханьнях бяруць удзел:
Аляксандар Алесін — вайсковы аглядальнік газэты «Беларусы і рынак»;
Андрэй Паротнікаў — кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog;
Дзяніс Мельянцоў — старшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.
Вядоўца слуханьняў і мадэратар дыскусіі — намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксандар Стральцоў.
Слуханьні адбудуцца ў сядзібе Партыі БНФ (Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3) 10 верасьня а 18-й гадзіне.
Расейскую авіябазу плянуюць разьмясьціць у Лідзе. Яна пачне функцыянаваць ужо сёлета, калі там паставяць першае дзяжурнае зьвяно баявых зьнішчальнікаў СУ-27СМ3. На думку галоўнакамандуючага ВПС Расейскай Фэдэрацыі генэрал-лейтэнанта Віктара Бондарава, на аэрадроме ў Лідзе не спатрэбіцца нават узводзіць нейкія новыя аб’екты — там усё ёсьць.
У канцы траўня міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што да 2015 году Расея плянуе разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі цалкам скамплектаваны зьнішчальны авіяполк.
Былы вайсковец, старшыня суполкі Таварыства беларускай мовы ў Лідзе Станіслаў Суднік кажа, што разьмяшчэньне расейскай авіябазы каля гораду нясе вялікую небясьпеку лідчанам:
«Справа ў тым, што калі даўным-даўно выбіралі месца пад аэрадром, то месца гэтае было далёка за горадам. Але прайшоў час, і цяпер горад абступіў аэрадром з двух бакоў, а зь іншых двух бакоў раскінуліся вёскі. Атрымліваецца, што ў выніку якога-небудзь канфлікту абавязкова пацярпяць мірныя жыхары. Я лічу, што разьмяшчэньне расейскай базы ў Лідзе нясе непасрэдную пагрозу жыцьцю людзей. Зразумела, што нам нічога пра гэта ўлады не гавораць».