У Беларусь прыбываюць расейскія войскі для ўдзелу ў сумесных манэўрах «Захад-2013», на якіх будзе адпрацоўвацца сцэнар здушэньня ўнутранага ваеннага канфлікту, які распальвае суседняя краіна.
Аляксандра, старшага лейтэнанта запасу з Гародні, тэрмінова выклікалі ў ваенкамат.
«Спачатку зьбіраліся прызваць на зборы для ўдзелу ў манэўрах „Захад-2013“, але потым сказалі, што буду ў рэзэрве. Могуць прызваць у любы момант», — паведаміў Аляксандар карэспандэнту «Свабоды».
Паводле гарадзенца, такіх, як ён, «рэзэрвістаў» у ваенкамат было паклікана шмат, але ён ня ведае, колькі зь іх забралі на зборы, а колькі, як ён, засталіся.
Паводле Міністэрства абароны Беларусі, больш за 10 тысяч беларускіх вайскоўцаў возьмуць удзел у манэўрах «Захад-2013». Колькі на манэўры будзе прызвана «рэзэрвістаў», у Мінабароны не паведамляюць. Таксама будзе задзейнічана амаль 2,5 тысячы расейскіх вайскоўцаў, якія з 3 верасьня ўжо прыбываюць у Беларусь. Манэўры пройдуць з 20 па 26 верасьня на 6 вайсковых палігонах Беларусі, але асноўную «вайсковую гульню» заплянавана правесьці на Госкім палігоне на Гарадзеншчыне. Менш як за 100 кілямэтраў ад гэтага палігону, у Калінінградзкай вобласьці Расеі, таксама будзе разыграны «тактычны эпізод» манэўраў «Захад-2013». Такім чынам, узаемадзейнічаць беларускія і расейскія вайсковыя часткі з адзінай рэгіянальнай групоўкі будуць ня толькі ў межах тэрыторыі адной краіны, але і праз тэрыторыю краін НАТО.
Які сцэнар заплянаваных манэўраў? Мінабароны паведамляе, што будзе адпрацаваны «магчымы варыянт узьнікненьня крызісу і нарастаньня канфлікту». Міністар абароны Беларусі Юры Жадобін у нядаўнім інтэрвію БТ прызнаў, што сцэнар манэўраў выпрацоўваўся «на падставе досьведу ваенных канфліктаў, якія адбываліся ў апошнія гады». Незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін мяркуе, што быў улічаны і той канфлікт паміж урадам і апазыцыяй, які адбываецца цяпер у Сырыі:
«Прыкладам, адбываецца ўнутраны канфлікт — і нейкія сілы звонку дапамагаюць апазыцыянэрам, партызанам, гэтак скажам. Прычым падтрымка звонку ідзе зброяй, сродкамі сувязі, грашыма і гэтак далей. І тады ўрадавы бок вядзе ня толькі контрапартызанку, але і спрабуе блякаваць гэтыя пастаўкі, якія ідуць звонку, ды іншую дапамогу звонку. Мяркую, з улікам падзеяў у Сырыі сцэнар манэўраў быў скарэктаваны. І найбольш моцна будзе адпрацавана абарона ад удараў з паветра».
Паводле міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна, у манэўрах «Захад-2013» будуць ужытыя бесьпілётнікі беларускай вытворчасьці, а таксама сыстэмы навігацыі і радыёэлектроннай барацьбы, якія беларусы распрацавалі сумесна з расейцамі.
Манэўры «Захад-2013» пройдуць у пэрыяд, калі ня згас яшчэ беларуска-расейскі канфлікт, які абвастрыўся пасьля арышту гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра. Ці можа гэты канфлікт адбіцца на вайсковых адносінах дзьвюх краін? Аглядальнік Аляксандар Алесін такога не прадбачыць:
«Заўважыў, што ў такіх сытуацыях Лукашэнка заўсёды праводзіць адваротную тактыку. Нават уцягнуўшыся ў эканамічную спрэчку, ён заўсёды падкрэсьлівае, што застаецца найбольш адданым вайсковым хаўрусьнікам. Перакананы, што ўсё пройдзе ў вельмі спрыяльнай для расейскага боку абстаноўцы».