«Калі кампанія «Будзьма беларусамі!» прапанавала мне шукаць цмока, то я падумаў, што найперш сам мушу разабрацца, хто такі цмок, дзе яго шукаць і навошта. Таму што адразу пачаліся нападкі з боку вернікаў, якія сказалі, што цмок — гэта д’ябал, вы што — д’ябла шукаць сабраліся? Навошта вам д’ябал у якасьці турыстычнага сымбаля Беларусі? Потым ішла такая фраза, што Беларусь — гэта краіна з хрысьціянскімі каранямі.
Я лічу, што Беларусь — гэта краіна з паганскімі каранямі найперш. Я сам каталік, хрысьціянін, я не магу назваць сябе паганцам, але без павагі і любові да традыцыяў нічога быць ня можа. Калі я бачу капішча, калі я бачу гэтых ідалаў паганскіх, то ў мяне як у хрысьціяніна ніякіх адмоўных эмоцыяў не ўзьнікае. З адной простай прычыны — я не лічу сваіх продкаў дурнямі. Калі яны ў гэта верылі, значыцца — такі быў час, такая была іх сьвядомасьць і такая была іх шчырасьць.
Што да цмока, то, натуральна, я доўга для сябе сам адказваў на гэтае пытаньне: хто такі цмок?
У навэле Ўладзімера Караткевіча «Ладзьдзя роспачы» апісваецца Гервасій Выліваха. І сам Караткевіч у адным з інтэрвію сказаў, што Выліваха — гэта сымбаль ідэальнага беларуса, да якога, я думаю, сам ён, Караткевіч, імкнуўся безумоўна.
Адказ, хто такі цмок, даў мне адзін дзед на Віцебшчыне. Калі а шостай раніцы я шукаў у лесе Зьмееў камень, які ўнесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, ну і гэты камень ад мяне гадзіны дзьве хаваўся, нарэшце я пабачыў, як нейкі дзед косіць каню. Ну, а чаму ён косіць а шостай раніцы? Таму што трэба пасьпець, пакуль раса. Я папрасіў яго зжаліцца, паказаць мне, дзе той камень. Кажу: трыста кілямэтраў праехалі, каб паглядзець на ваш гэты каменьчык.
І вось мы зь дзедам ідзем да гэтага каменя кілямэтар ці паўтара, і я нясьмела яму кажу: а тут якія легенды ў вас, можа, ходзяць пра гэты камень, распавядзіце, дый пра цмока нейкая легенда ёсьць? Ён мне кажа: якая легенда? Мой бацька яго яшчэ памятаў.
Тут мне й мову заняло. Бо адна справа — казкі і байкі, а другая — убачыць чалавека, чый бацька памятаў цмока. Я кажу: ну і што бацька памятаў? Ён кажа: ну, гэта быў такі дужы мужык, які жыў у гэтым камені. У выпадку небясьпекі ён куляўся церазь сябе, у яго зьяўляліся крылы, і ён пераўтвараўся ў цмока.
Тут раптам я нарэшце пачынаю разумець, каго мы шукаем. Таму што ўся гэтая ненавісная байка пра талерантных і памяркоўных беларусаў — крыжакам раскажыце пра талерантных і памяркоўных беларусаў альбо тэўтонцам — я яе цярпець проста не магу. А гэты цмок, пра якога кажа дзед, — гэта ідэальны беларус. Які жыве сабе, нікога не чапае, але ў выпадку небясьпекі куляецца церазь сябе, зьяўляюцца крылы — і ён паляцеў.
А потым гэты дзед вырашыў нас дабіць проста. І ён кажа, што ў таго цмока дзеўка была з суседняй вёскі. Тут над возерам яна жыла. Ён спаў і папрасіў, што як будзе ляцець Пярун — пабудзіць яго. А дзеўка ўзяла — і не пабудзіла, хто яе ведае, чаму.
Карацей, ад Перуна ён уцёк. Пакуль уцякаў, Пярун ударыў маланкай у возера Лукомскае, і там утварыўся востраў. Гэты востраў і цяпер называюць Востраў любві або Востраў сьмерці. Таму што, як запэўніў гэты дзед, усе каханкі, якія ехалі туды на лодачцы, ніхто яшчэ не вярнуўся, бо каля вострава дзевяць мэтраў глыбіня, а каля берага — мэтар. І ён упэўнены, што гэта тая варонка ад маланкі.
Дзед далей кажа, што цмок, як уцёк ад Перуна, вырашыў разабрацца зь дзеўкай, якая яго не пабудзіла, і ўзяў ударыў ёй проста па пысе. І ўсё — каханьне скончылася. Дзед кажа, што тая дзеўка пражыла сто дваццаць гадоў, і ён, як быў малы, добра запомніў, бо ў яе на твары была чырвоная пяцярня, і за яе сто дваццаць гадоў ніхто яе так у жонкі й ня ўзяў праз гэтую пяцярню.
Таму пошукі цмока — гэта пошукі ідэальнага беларуса, таго беларуса, якім, можа, хочацца быць і мне. І я ўпэўнены, што менавіта такімі беларусамі павінны быць тыя, за кім заўтра. Таму ўсе гэтыя талерантныя, памяркоўныя — такія людзі не ўратуюць краіну. Можа, карову падояць, але краіну не ўратуюць. Таму цмок — гэта ідэальны беларус».
Я лічу, што Беларусь — гэта краіна з паганскімі каранямі найперш. Я сам каталік, хрысьціянін, я не магу назваць сябе паганцам, але без павагі і любові да традыцыяў нічога быць ня можа. Калі я бачу капішча, калі я бачу гэтых ідалаў паганскіх, то ў мяне як у хрысьціяніна ніякіх адмоўных эмоцыяў не ўзьнікае. З адной простай прычыны — я не лічу сваіх продкаў дурнямі. Калі яны ў гэта верылі, значыцца — такі быў час, такая была іх сьвядомасьць і такая была іх шчырасьць.
Што да цмока, то, натуральна, я доўга для сябе сам адказваў на гэтае пытаньне: хто такі цмок?
У навэле Ўладзімера Караткевіча «Ладзьдзя роспачы» апісваецца Гервасій Выліваха. І сам Караткевіч у адным з інтэрвію сказаў, што Выліваха — гэта сымбаль ідэальнага беларуса, да якога, я думаю, сам ён, Караткевіч, імкнуўся безумоўна.
Сталкеры Свабоды