Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр целаахоўнік Гітлера


Адольф Гітлер у атачэньні целаахоўнікаў, сярод якіх Рохус Міш
Адольф Гітлер у атачэньні целаахоўнікаў, сярод якіх Рохус Міш

Целаахоўнік Адольфа Гітлера, які ахоўваў яго на працягу большай часткі Другой сусьветнай вайны, Рохус Міш памёр ва ўзросьце 96 гадоў у Бэрліне.

Ён заставаўся адзіным жывым сьведкам апошніх гадзін жыцьця нацысцкага лідэра, які скончыў самагубствам у 1945 годзе.

Буркхард Нахтыгаль, які дапамагаў Рохусу Мішу пісаць мэмуары, распавёў Associated Press, што той памёр у чацьвер у Бэрліне пасьля непрацяглай хваробы.

Міш да канца сваіх дзён ганарыўся Гітлерам, якога называў «бос». У 2005 годзе ў інтэрвію Associated Press ён сказаў пра Гітлера: «Ён ня быў грубым. Ён ня быў монстрам. Ён ня быў звышчалавекам».
Рохус Міш
Рохус Міш
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG