Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх геяў могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў


У Дзярждуму Расеі ўнесены законапраект аб пазбаўленьні гомасэксуалістаў бацькоўскіх правоў.

Дакумэнт унёс дэпутат ад «Адзінай Расеі» Аляксей Жураўлёў, паведамляе «Інтэрфакс». Законапраект прадугледжвае прызнаньне адной з падставаў для пазбаўленьня бацькоўскіх правоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі бацькі або маці. На падставе гэтага законапраекту, дэпутат прапануе дапоўніць новым абзацам артыкул 69 Сямейнага кодэксу Расеі.

Паводле ацэнак экспэртаў, колькасьць геяў і лесьбіянак у Расеі складае каля 7 адсоткаў. Зь іх мінімум траціна мае дзяцей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG