Прадстаўнікі ЭЗ будуць арганізатарамі і донарамі праектаў, прапанаваных украінскімі і беларускімі ўдзельнікамі. Сярод задачаў – палепшыць якасьць жыцьця ў населеных пунктах на беларуска-украінскай мяжы.
Як распавёў кіраўнік эўрапейскай праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краінаў «Усходняга партнэрства» Аляксей Секараў, украінцы і беларусы з памежных тэрыторый змогуць пры падтрымцы ЭЗ пачынаць супольны бізнэс, ствараючы новыя працоўныя месцы, альбо ўсталёўваць энэрга- і водазьберагальныя тэхналёгіі ў будынках. Таксама гэта могуць быць праекты ў галіне турызму альбо захаваньня гісторыка-культурнага ці прыроднага асяродзьдзя.
Колішні пасол Украіны ў Менску Раман Бясьсьмертны кажа, што ўжо існуе шэраг пасьпяховым праграмаў супрацоўніцтва. Напрыклад, у межах «Усходняга партнэрства» навукоўцы зь Беларусі, Польшчы і Ўкраіны разам працуюць для зьберажэньня палескіх водных рэсурсаў.
Аднак, паводле яго, галоўнай перашкодай для такіх праграмаў ёсьць палітычныя рэаліі ў Беларусі і Ўкраіне. Сярод мясцовых чыноўнікаў вельмі шмат тых, хто без дазволу «зьверху» (зь Менску ці Кіева) не рызыкуе ўдзельнічаць у эўрапейскіх праектах.