ПАДЗЕІ ДНЯ
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, чытальная заля рэдкіх кніг і рукапісаў, 6 паверх, пакой 601) адбудзецца прэзэнтацыя выставы «450-годзьдзе Брэсцкай Бібліі». Пачатак а 15-й гадзіне.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пачынае двухдзённы візыт у Швэцыю.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1390 – крыжакі разам з Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.
1580 – у ходзе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем пасьля 2-тыднёвай аблогі ўзялі горад Вялікія Лукі.
1998 – заснаваная кампанія «Google».
У гэты дзень нарадзіліся:
1768 – Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, францускі пісьменьнік і палітык.
1809 – Юльюш Славацкі, польскі паэт.
1824 – Антон Брукнэр, аўстрыйскі кампазытар, арганіст і музычны пэдагог.
1859 – Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзяяч беларускага нацыянальнага руху.
1884 – Хведар Імшэнік, пэдагог, літаратуразнаўца.
1893 – Юзюк Фарботка, паэт, грамадзка-культурны дзяяч, заоляг.
1936 – Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч.
У гэты дзень памерлі:
1891 – Міхаіл Каяловіч, расейскі гісторык беларускага паходжаньня.
1963 – Рабэр Шуман, прэм’ер-міністар Францыі, адзін з ідэолягаў стварэньня Эўразьвязу.
1989 – Жорж Сімэнон, бэльгійскі пісьменьнік.
1992 – Сяргей Хмара (сапр. Сіняк), пісьменьнік, паэт, журналіст, выдавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.
1997 – Міхась Раманюк, беларускі этнограф.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Не зразумець мне, дзеля чаго жывуць у Крынках людзі. Даўным-даўно павінна іх ня быць; урослыя ў зямлю будынкі й размытыя вуліцы тут будуць укрытыя сьвяжуткімі бярэзьнічкамі, грыбнымі пералескамі. Пушча атуліць непатрэбную ў капіталізм ваколіцу: на колішніх загонах забуяюць мядзьведжыя маліньнікі, завядуцца дзікі пад дубовымі падрубамі й пачнуць пасьціся казюлі на ўтравелых прыгуменьнях... Позьніцца прыход сюды новай цывілізацыі гораду й лесу. Вінаватыя ў гэтым, вядома, палякі, перабіраючыся ў пакінутае беларусамі фэадальнае староньне. Бессэнсоўна яны мяркуюць, што хоць у Крынках, гэтым пасьляхалопскім цені гораду, можна выжыць... А ў іх-жа магчыма толькі ціха памерці».
Сакрат Яновіч, «Доўгая сьмерць Крынак».