«Беларуская інтэрнэт-кнігарня «prastora.by» існуе з 2009 году. Яна была афіцыйна зарэгістраваная, і ад таго часу тое ўласна, чым мы займаемся, — гэта распаўсюд і дыстрыбуцыя кніг, дыскаў, відэа, сувэніраў, тавараў, зробленых у Беларусі, беларусамі і для беларусаў.
Калі мы пачыналі, ясна, што аўдыторыя інтэрнэт-крамы была нуль чалавек. На сёньняшні дзень — гэта ўжо пэўнае кола асобаў, якія ведаюць пра «prastora.by», якія, магчыма, распавядаюць сябрам, дзеляцца інфармацыяй пра тое, што нейкія актуальныя навінкі ў беларускай літаратуры або музыцы зьявіліся, іх можна набыць. У нечым разумнеем мы, зьяўляецца больш досьведу, бо акрамя культурніцкага аспэкту гэта ўсё ж яшчэ і вельмі важны эканамічны чыньнік, бізнэс, няхай малы, прыватны, і вядзеньне бізнэсу таксама вымагае пэўнага досьведу.
Калі я стаў дырэктарам, лішне казаць, што зь філялягічнай адукацыяй, як выпускнік Лінгвістычнага ўнівэрсытэту, я ня меў ніякай візіі наагул і ніякага досьведу, што да вядзеньня спраў.
Гэта — стан душы і справа жыцьця. Я ня ведаю, як перадаць адчуваньне, калі да цябе прыходзіць матуля маладая зь дзіцем і яна набывае дзіцячую кніжку, якую не змагла больш нідзе знайсьці. Гледзячы ў вочы такім людзям, ты бачыш будучыню Беларусі. А гледзячы ў вочы гэтым маленькім беларусам, ты бачыш сьветлую будучыню Беларусі. Гэтыя рэчы немагчыма вымераць якімісьці матэрыяльнымі крытэрамі, але тым ня менш яны дадаюць моцы, дадаюць імпэту і прымушаюць не спыняцца, не апускаць рук, рабіць, не зважаючы на якіясьці фінансавыя перашкоды. То бок ты проста робіш, таму што ты адчуваеш патрэбу ў гэтым.
Чалавек можа напоўніцу рэалізавацца і дасягнуць тых вяршыняў, якія ён сам сабе азначыў, толькі займаючыся ўлюбёнаю справаю і тою справаю, якая прыносіць задавальненьне найперш яму самому. Можна ўладкавацца за вялікія грошы і працаваць на дзядзьку, адчуваючы прымус і штодня робячы гвалт над сабою. Неяк не атрымалася ў мяне так сябе заматываваць, каб рабіць штосьці тое, што не па душы, тое, што не падабаецца. Я для сябе абраў такі шлях і лічу, што гэта — мой шлях. І гэтым шляхам буду старацца ісьці, колькі хопіць сілаў.
Зрэшты, я бачу добрую пэрспэктыву, і, як казаў клясык — дачакаемся залацістага яснага дня. Гэта як зерне, якое засяваеш сёньня, а жніво будзе ня заўтра, не пасьлязаўтра, але абавязкова будзе. Таму пры ўмове спрыяльнага надвор’я мы ўсе пабачым жніво, тое, якое дасьць нам урэшце рацыянальнае перакананьне ў тым, што ўсё, што рабілі, рабілі не дарэмна.
І гэта ж ня тое, што мы сёньня першыя зьявіліся. Кожнаму новаму пакаленьню здаецца, што яны вось такія ўсе наватары ў нечым. Не. Пакаленьні да нас таксама засявалі ральлю, і тое, што мы наагул ёсьць такія, якія мы ёсьць тут цяпер, — гэта заслуга папярэдніх пакаленьняў. І я спадзяюся, што калісьці наступнікі скажуць, што ў нечым хоць маленечкая драбніца ёсьць заслугі і нашай у тым, што ёсьць яны і яны такія, якія яны ёсьць. І тое, што ёсьць Беларусь такая, якая яна ёсьць — цудоўная, прыўкрасная, эўрапейская краіна".
Калі мы пачыналі, ясна, што аўдыторыя інтэрнэт-крамы была нуль чалавек. На сёньняшні дзень — гэта ўжо пэўнае кола асобаў, якія ведаюць пра «prastora.by», якія, магчыма, распавядаюць сябрам, дзеляцца інфармацыяй пра тое, што нейкія актуальныя навінкі ў беларускай літаратуры або музыцы зьявіліся, іх можна набыць. У нечым разумнеем мы, зьяўляецца больш досьведу, бо акрамя культурніцкага аспэкту гэта ўсё ж яшчэ і вельмі важны эканамічны чыньнік, бізнэс, няхай малы, прыватны, і вядзеньне бізнэсу таксама вымагае пэўнага досьведу.
Калі я стаў дырэктарам, лішне казаць, што зь філялягічнай адукацыяй, як выпускнік Лінгвістычнага ўнівэрсытэту, я ня меў ніякай візіі наагул і ніякага досьведу, што да вядзеньня спраў.
Гэта — стан душы і справа жыцьця. Я ня ведаю, як перадаць адчуваньне, калі да цябе прыходзіць матуля маладая зь дзіцем і яна набывае дзіцячую кніжку, якую не змагла больш нідзе знайсьці. Гледзячы ў вочы такім людзям, ты бачыш будучыню Беларусі. А гледзячы ў вочы гэтым маленькім беларусам, ты бачыш сьветлую будучыню Беларусі. Гэтыя рэчы немагчыма вымераць якімісьці матэрыяльнымі крытэрамі, але тым ня менш яны дадаюць моцы, дадаюць імпэту і прымушаюць не спыняцца, не апускаць рук, рабіць, не зважаючы на якіясьці фінансавыя перашкоды. То бок ты проста робіш, таму што ты адчуваеш патрэбу ў гэтым.
Сталкеры Свабоды