Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі падаражае хлеб і алькаголь


У Беларусі з 29 жніўня кошты на хлеб падвышаюцца на 10%. Гэта другое ў гэтым годзе падаражаньне хлеба.

Яно тычыцца хлеба жытняга і жытна-пшанічнага, булачных вырабаў з пшанічнай мукі з утрыманьнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14%.

З 29 жніўня максымальная адпускная цана на хлеб жытні, з сумесі жытняй і пшанічнай мукі складзе Br2833, хлеб жытні, з сумесі
жытняй і пшанічнай мукі, заварны — Br3611, батоны і хлябцы з
пшанічнай мукі вышэйшага гатунку з утрыманьнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй 14% — Br5457, батоны і хлябцы з пшанічнай мукі першага гатунку — Br4746.

Раней цэны на хлеб павялічваліся на 10% 12 ліпеня.

Таксама з 29 жніўня ў другі раз сёлета павялічваюцца цэны на алькагольную прадукцыю.

Гранічная мінімальная адпускная цана (без ПДВ) на алькаголь мацункам 40% за 0,5 літра (з коштам спажывецкай тары) павялічана на 11,1% да Br30 тыс.

У Міністэрстве эканомікі патлумачылі, што гэтае рашэньне прынятае «ў сувязі з ростам закупных коштаў на збожжа ўраджаю 2013 для вытворчасьці сьпірту на 7-10%».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG