Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ляпіс Трубяцкой» прэзэнтуе беларускамоўны альбом у Вільні


«Ляпіс Трубяцкой»
«Ляпіс Трубяцкой»

Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі» анансаваў выпуск свайго першага цалкам беларускамоўнага альбому «Грай».

Канцэртная прэзэнтацыя пройдзе на самай вялікай пляцоўцы Літвы — Siemens Arena ў Вільні 30 лістапада.

Кружэлку «Грай» склалі 12 кампазыцыяў, створаных цягам апошніх 10 гадоў, у тым ліку 2 новыя трэкі. Нягледзячы на мову тэкстаў, лідэр гурту Сяргей Міхалок адзначыў, што новы праект разьлічаны ня толькі на беларускую аўдыторыю.

У Вільні адбудзецца адзіны выступ «Ляпісаў» з праграмай «Грай» — паўтараць яе музыкі не плянуюць, паведамляецца на сайце гурта.

У Менску прамоцыяй канцэрту займаецца агенцыя «Шаблі». Раней Менскі гарвыканкам забараніў вонкавую рэкляму канцэрту «Грай», распрацаваную агенцыяй-арганізатарам. На стадыі зацьвярджэньня рэклямнага макету ў камітэце па ідэалёгіі гарвыканкаму разьмяшчаць плякат на бігбордах, нават без пазначэньня назвы гурту «Ляпіс Трубяцкі», забаранілі без тлумачэньня прычынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG