«31 жніўня СМІ паведамілі пра затрыманьне ў Менску маладых хлопцаў — стваральнікаў некалькіх папулярных суполак «Укантакце», у тым ліку суполкі «„Ляпіс Трубяцкой“ — бясплатны канцэрт у Менску». Нягледзячы на тое, што гурт «Ляпіс Трубяцкой» ня меў ніякага дачыненьня да гэтай суполкі і не плянаваў у блізкім часе даваць канцэрт у Менску (бо знаходзіцца ў «чорным сьпісе» забароненых у Беларусі калектываў), мы лічым сваім абавязкам выступіць у падтрымку затрыманых. Сьпярша ўлада абмежавала ў правах музыкаў, цяпер пачала перасьледаваць іх прыхільнікаў. Перасьледуюцца не хуліганы, ня злодзеі, не бандыты; людзей рэпрэсуюць за тое, што яны любяць і прапагандуюць музыку, якая не даспадобы моцным гэтага сьвету. Музыка — гэта апошняя тэрыторыя свабоды. Свабоду затрыманым!», — гаворыцца ў заяве гурту.
У выніку налёту на мадэратараў апазыцыйных сацыяльных сетак, учыненага спэцслужбамі 30 жніўня, арыштавалі дваіх: Паўла Еўціхеева — на 5 сутак і Андрэя Ткачова — на 7 сутак. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Усяго былі затрыманыя чацьвёра мадэратараў, аднаму ўдалося ўцячы.
Рамана Пратасевіча зь Менску, мадэратара суполкі «Стоп Лука», і Алега Шрамука зь Віцебску, мадэратара суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка», пасьля праведзеных супрацоўнікамі КДБ допытаў адпусьцілі.
Cяргею Бяспалаву, якога папярэдзілі сябры, удалося ўцячы і пазьбегнуць затрыманьня. Ён паведаміў, што знаходзіцца ў бясьпечным месцы ў Расеі і папрасіў КДБ яго не шукаць, бо пакуль не плянуе вяртацца ў Беларусь.
Як распавёў Зьміцер Дашкевіч зь Віцебску, Алег Шрамук адразу пасьля вызваленьня з КДБ таксама зьехаў за межы Беларусі.