Як паведамляла раней Свабода, справа Гофмана цяпер слухаецца ў акруговым судзе ў Норфалку, штат Вірджынія. Слуханьні працягнуцца прынамсі да канца тыдня
Скот Доэрці, журналіст выданьня PilotOnline.com, які адсочвае гэтую судовую справу, паведаміў Свабодзе, што Гофман сапраўды быў у Беларусі і сустракаўся з супрацоўнікамі апарату Лукашэнкі. Або з тымі, хто так сябе назваў.
«Гофман быў у Беларусі, верагодна, у жніўні 2011 году, — зазначыў Скот Доэрці, журналіст выданьня PilotOnline.com. — Жанчынам, зь якімі ён меў спатканьні, Гофман казаў, што сустракаўся зь беларускім прэзыдэнтам. Але на сьледзтве ён заяўляў, што сустракаўся толькі зь ягонымі супрацоўнікамі».
Доэрці распавядае, што Гофман замовіў выраб 40 пазалочаных манэт, на адным баку якіх быў стары, а на другім новы беларускі сьцяг.
«Ён кажа, што гэта каштавала яму 450 даляраў. Дзьве манэты ён нібыта падарыў Аляксандру Лукашэнку. Прынамсі, такое ён казаў агенту Трэйсі. Астатнія манэты ён раздаў „расейскім“ танцоўшчыцам, калі падарожнічаў па Бахрэйне і Ярданіі. Ня ведаю дакладных імёнаў — Іра, Оля ці Іна».
Навошта былому амэрыканскаму мараку траціць паўтысячы даляраў на выраб сувэнірных беларускіх манэт, дагэтуль ня высьветлена.
Доэрці лічыць, што ў ФБР няма доказаў таго, што Гофман перадаваў нейкую інфармацыю спэцслужбам Беларусі. Аднак відавочна, што да паездкі ў Беларусь ён быў добра падрыхтаваны.
Пра сустрэчу Гофмана зь беларускім прэзыдэнтам распавяла 22-гадовая агентка ФБР пад нікам Трэйсі. На заданьне ФБР яна ўступіла ў рамантычнае ліставаньне з Гофманам. Іхні «раман» доўжыўся 5 месяцаў. Пра сустрэчу з прэзыдэнтам Беларусі Гофман распавёў ёй падчас аднаго са спатканьняў у жніўні 2012 году.
Адстаўны афіцэр Робэрт Патрык Гофман II, якога абвінавачваюць у спробе завязаць кантакты з расейскімі спецслужбамі, на судзе заявіў, што сустракаўся з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Суд пачаўся 16 жніўня ў Норфалку, штат Вірджынія.
40-гадовы афіцэр першага клясу Гофман два дзясяткі гадоў працаваў крыптолягам у службе ваенна-марскога флёту ЗША і валодае сакрэтнай інфармацыяй пра амэрыканскія падводныя лодкі.
У верасьні 2012 году агенты ФБР даслалі Гофману ліст нібыта ад расейскіх спэцслужбаў з прапановай супрацоўніцтва. Гофман ахвотна пагадзіўся. Абвінаваўцы сьцьвярджаюць, што пры канцы 2012 году Гофман тройчы выяжджаў у Вірджынія Біч для перадачы інфармацыі нібыта расейскім спэцслужбам.
На трэці раз ён перадаў флэшку з сакрэтнай інфармацыяй пра тое, як ЗША адсочваюць амэрыканскія і замежныя вайсковыя субмарыны. Гэтыя зьвесткі — сакрэтныя і звышсакрэтныя.
За гэтую інфармацыю падстаўныя агенты абяцалі Гофману шчодрую ўзнагароду. Аднак ён сам ніякай кампэнсацыі не прасіў.
Адвакаты Гофмана сьцьвярджаюць, што ён ня меў намеру нанесьці шкоду ЗША. Больш за тое, нібыта ён сам зьвярнуўся ў ФБР, каб ягоных «куратараў» затрымалі.
Калі Гофмана ўсё ж прызнаюць вінаватым, яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.