Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская апазыцыя кажа пра 1300 ахвяр хімічнай зброі

абноўлена

Целы меркаваных ахвяраў хімічнай атакі з боку ўрадавых сілаў. Фота AFP PHOTO / HO / SHAAM NEWS NETWORK
Целы меркаваных ахвяраў хімічнай атакі з боку ўрадавых сілаў. Фота AFP PHOTO / HO / SHAAM NEWS NETWORK
Сырыйская апазыцыя заяўляе, што пры ўжываньні ўрадавымі сіламі хімічнай зброі ў ходзе апэрацыі супраць паўстанцаў у Дамаску загінулі каля тысячы трохсот чалавек.

Прадстаўнік Сырыйскай нацыянальнай кааліцыі Джордж Сабра на прэс-канферэнцыі ў Стамбуле паведаміў, што напады, якія адбыліся сёньня раніцай, азначаюць паваротны пункт у грамадзянскай вайне ў Сырыі. Паводле яго, мэтай гэтых нападаў было зьнішчэньне людзей.

У распаўсюджаных у Інтэрнэце відэасюжэтах бачныя целы меркаваных ахвяраў без візуальных прыкметаў раненьняў.

Урад Сірыі і армія абвяргаюць абвінавачваньні ў выкарыстаньні хімічнай зброі.

Сырыйскія апазыцыйныя групоўкі заклікаюць ААН накіраваць інспэктараў гэтай арганізацыі, якія знаходзяцца ў Сірыі, ў раёны, дзе, як сьцьвярджаюць паўстанцы, войска ўжыла хімічную зброю. Францыя, Турэччына і Ліга арабскіх дзяржаў падтрымалі гэты заклік.

Дапоўнена: ЗША заклікалі ўлады Сырыі неадкладна даць інспэктарам ААН доступ у раёны, дзе, як сьцьвярджае сырыйская апазыцыя, армія ўжыла хімічную зброю супраць мірных жыхароў. Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка Белага дома Джошуа Эрнэста.

Раней Рада Бясьпекі ААН паведаміла, што ў сераду правядзе тэрміновую нараду ў сувязі з заявамі аб новых выпадках ужываньня хімічнай зброі.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што інфармацыя аб ужываньні сырыйскімі ўладамі хімічнай зброі падобная на загадзя сплянаваную правакацыю.


Глядзець відэа можна тут >>

Сырыя: апазыцыя абвінаваціла Башара Асада ва ўжываньні хімічнай зброі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:00 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG