Сырыя: апазыцыя абвінаваціла Башара Асада ва ўжываньні хімічнай зброі
Сырыйская апазіцыя заяўляе, што ўрад прэзыдэнта Башара Асада ужыў «атрутны газ» падчас бамбардаваньня прыгарадаў Дамаску, якія ўтрымліваюцца паўстанцамі. Сырыйскія назіральнікі за правамі чалавека, якія базуюцца ў Лёндане, заяўляюць, што напад адбыўся сёньня раніцай. Па іх дадзеных, загінулі больш за тысячу чалавек, сярод іх дзеці. Яны заклікалі інспэктараў ААН, якія прыбылі ў сырыйскыю сталіцы ў нядзелю, расьсьледаваць сытуацыю. Сырыйскія ўлады адмаўляюць гэтыя паведамленьні. (Відэа Reuters)