Вось чарговы матэрыял на гэтую тэму зьявіўся на сайце «Наше мнение». Аляксей Туроўскі ў артыкуле «Каштоўнасныя перавагі беларусаў і ідэалягічны вакуўм на палітычнай сцэне» (http://nmnby.eu/news/analytics/5253.html) разьбірае памылкі апазыцыі і дае важныя парады.
Галоўны закід апазыцыі з боку аўтара палягае ў тым, што тая не выступае з жорстка ідэалягічна акрэсьленай праграмай, арыентаванай на свой базавы электарат, а спрабуе заваяваць тых, хто ня вызначыўся — а тым самым губляецца сэнсавая альтэрнатыва існаму рэжыму.
А. Туроўскі піша:
«Тыя, хто кідае выклік Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах, па-першае, дрэнна знаёмыя з асновамі электаральных працэсаў. Яны ўпэўненыя ў тым, што галоўны суб’ект электаральнага выбару — гэта нявызначанае «балота», якое на большасьць самых вострых пытаньняў адказвае «ня ведаю» або «ня вызначыўся». Усьлед за імі апазыцыйныя палітыкі дэманструюць адсутнасьць уласных выразных ідэалягічных прыхільнасьцяў. Але вынік выбараў вырашае зусім не «балота». Яно — не суб’ект, а аб’ект электаральнага працэсу. Галоўная рухаючая сіла перамогі любога кандыдата — гэта электаральнае ядро, і чым яно мацнейшае, больш згуртаванае, дынамічнае, тым больш шанцаў на посьпех. Звычайна гэтае «пасіянарнае» ядро, а не адсутнасьць ідэалягічнай праграмы, прыцягвае да кандыдата выбаршчыкаў, якія ня вызначыліся...
Дасьледаваньні НІСЭПД выразна паказваюць, што велізарная частка беларускага соцыюму выступае за «эўрапейскі выбар»... Апошнія 5 гадоў колькасьць тых, хто ў альтэрнатыве «Эўропа — Расея» адназначна аддае перавагу Эўропе, не апускаецца ніжэй за 37% ад агульнай колькасьці апытаных... Тут паўстае лягічнае і шмат у чым рытарычнае пытаньне: чаму ж ніхто з асноўных кандыдатаў апазыцыі ў 2010 годзе не захацеў адназначна стаць выразьнікам інтарэсаў менавіта гэтага (праэўрапейскага) сэгмэнту электарату?...
Згодна з чэрвеньскім апытаньнем, 66% рэспандэнтаў палічылі, што «адраджэньне беларускай мовы патрабуе дзяржаўнай падтрымкі»... Такая лічба паказвае, што грамадзяне Беларусі ставяцца да роднай мовы значна лепш, чым лідэры апазыцыі... За «Пагоню» і бел-чырвона-белы сьцяг сёньня падпісваюцца 34% (у параўнаньні з 2009 годам рост на 6%). І гэта пры тым, што ніхто з апазыцыйных палітыкаў не падымае ўголас гэтага пытаньня...
Мы ня станем сьцьвярджаць, што 34–42% на выбарах — гэта адназначная перамога. Але такая колькасьць галасоў — гэта як мінімум выхад з электаральнага маргінэсу, у які апазыцыя так старанна заганяе сябе апошнія 15 гадоў. Абапіраючыся на 40% электаральнай падтрымкі (рэальнай, а не прыдуманай), апазыцыя можа стаць нарэшце палітычным фактарам, зь якім будуць вымушаныя лічыцца і Лукашэнка, і зьнешнія гульцы».
Прашу прабачыць за доўгую цытату, але бяз гэтага ніяк не абысьціся. Адразу чую пярэчаньне з боку чытачоў: які сэнс разважаць пра электаральныя працэсы, калі выбараў у нас няма? Каб закрыць гэтую тэму, адкажу так: пакуль апанэнты рэжыму не дасягнуць рэальнай электаральнай перамогі, не атрымаюць падтрымкі большасьці, ніякіх шанцаў на перамены ў Беларусі няма. Гэта першая неабходная ўмова. Таму сэнс у той дыскусіі, якую прапанаваў Аляксей Туроўскі, ёсьць.
Цяпер па сутнасьці. Калі казаць пра «асновы электаральных працэсаў», якіх нібыта ня ведае апазыцыя, то ва ўсім сьвеце палітыкі падчас выбараў змагаюцца за галасы «балота». Бо свае ўсё роўна прагаласуюць, а траціць высілкі на пераконваньне апанэнтаў няма сэнсу.
Да таго ж у палітычна і ідэалягічна расколатым грамадзтве заваяваньне «электаральнага ядра» мала што дае. Дарэчы, і У. Ганчарык падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, і А. Мілінкевіч у 2006 годзе гэтае ядро мелі. (У 2010 годзе базавы электарат апазыцыі быў расьцягнуты на кавалкі шматлікімі апазыцыйнымі кандыдатамі).
Выступленьне з жорстка ідэалягічна акрэсьленай праграмай, арыентаванай на свой базавы электарат, мае сэнс падчас парлямэнцкіх ці мясцовых выбараў, якія праводзяцца паводле прапарцыйнай выбарчай сыстэмы. Але гэта не пра сёньняшнюю Беларусь.
У шмат якіх нэафітаў, якія толькі пачынаюць займацца палітыкай, існуе спрошчанае ўяўленьне пра электаральныя працэсы. Маўляў, каб перамагчы на выбарах, трэба даведацца, чаго хоча народ. Таму варта правесьці сацыялягічнае апытаньне, выявіць прыярытэты электарату, зьбіць на падставе гэтага перадвыбарчую праграму — і перамога ў кішэні.
Але, па першае, дасьледаваньні паказваюць, што да 30% выбаршчыкаў (асабліва ў пераходных грамадзтвах) робяць свой выбар на падставе не палітычнай праграмы, а даверу да асобы кандыдата. Па-другое, вынікі сацыялягічных апытаньняў трэба ўмець расшыфроўваць. Вялікі працэнт падтрымкі той ці іншай пазыцыі кажа далёка не пра ўсё. Тут важна бачыць, якая ўдзельная вага той ці іншай праблемы ва ўяўленьнях выбаршчыка. Вось у падтрымку адраджэньня беларускай мовы выказалася 66%. Але калі задаць пытаньне, наколькі гэтая тэма важная для абывацеля, то добра, калі яна апынецца ў другім дзясятку прыярытэтаў электарату. А гэта ж прынцыпова важна падчас выбараў. Менавіта таму ў падтрымку беларускай мовы выказваюцца 66% выбаршчыкаў, за інтэграцыю ў Эўропу — 37%, а за апазыцыю на выбарах — каля 20%.
Па-трэцяе, шмат у чым сацыялягічныя апытаньні даюць ілюзорныя веды пра грамадзтва. Зь іх дапамогай немагчыма адкапаць, выцягнуць глыбокія мэнтальныя архетыпы. (Гэта можна зрабіць хіба што мэтадам фокус-групаў). Бо просты выбаршчык часта ня ў стане артыкуляваць, чаму ён галасуе так, а не інакш, чаму пэўны кандыдат выклікае ягоную сымпатыю. Напрыклад, пытаецеся ў нейкага сталага чалавека з правінцыі, чаму ён галасуе за Лукашэнку. Той адказвае: а ён мне пэнсію плаціць. Насамрэч чалавек проста ня можа сфармуляваць, што ягоная сыстэма сьветапогляду супадае з той, якую прапануе Лукашэнка. Гэта патэрналісцкая дзяржава, у якой павінен быць адзін гаспадар, які пэрыядычна дзяўбе начальнікаў. Праблема апазыцыі ў тым, што доўгі час яна ня можа зачапіць гэтыя мэнтальныя стэрэатыпы, трапіць у фокус грамадзкіх чаканьняў, адчуць іх электрычнае поле.
Ужо ня першы раз адзначаю, што даваць простыя адказы на складаныя пытаньні — гэта функцыя палітыкаў. Але ніяк не экспэртаў, не аналітыкаў.