Тэма, якая апошнім часам часта гучыць у пошце Свабоды, — суадносіны паміж заробкамі і цэнамі ў Беларусі. Большасьць аўтараў допісаў наракаюць, што заробкі і пэнсіі не пасьпяваюць за коштамі ў крамах, а ўлады ня надта дбаюць пра тое, каб справядлівыя суадносіны паміж імі захоўваліся.
Сяргей Жаваранак з Кобрына, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову, задумаўся пра тое, чаму заробкі на Берасьцейшчыне ніжэйшыя, чым у іншых рэгіёнах Беларусі. У сваім лісьце на Свабоду слухач піша:
«Кажуць, што самыя нізкія заробкі і пэнсіі — у нас у Берасьцейскай вобласьці. А чаму? Чые меркаваньні ў гэтай справе могуць быць найбольш аўтарытэтнымі і слушнымі? У Кобрыне, дзе налічваюць пэнсіі, мне на гэтае пытаньне адказаць ня могуць.
Ведаю, што цяпер 70 працэнтаў гараджанаў маюць надзелы зямлі ў вёсцы: гэта і лецішчы, і бацькоўскія сядзібы, і проста кавалкі зямлі пад агароды... Асабіста я ніколі не сяджу бяз справы ля свайго 5-павярховага панэльнага дома, а корпаюся ў агародзе. Агарод маю, а ад дачнага ўчастка гадоў сем таму адмовіўся. Чаму? Бо пачалі красьці. Ня ведаю, хто. Можа, і сусед-дачнік, вялікі аматар выпіўкі...
А гарод у мяне ладны — шэсьць сотак зямлі. Жыць можна. Галоўнае — мірнае неба над галавой. Ну, цэны растуць...Дык яны заўсёды расьлі і расьці будуць — да бясконцасьці.
Піць, курыць, бадзяцца бяз справы — гэта не па мне. Люблю, калі ёсьць справа, калі рукі занятыя. Але 80 працэнтаў беларусаў, паводле маіх прыкідак, працаваць ня хочуць. Вось гэта — сапраўдная бяда! Дый навошта ім працаваць, калі можна ўкрасьці? Такая вось псыхалёгія...».
Сапраўды, паводле апошніх статыстычных зьвестак, Берасьцейшчына займае паводле памеру налічаных заробкаў ня надта ганаровае сёмае (апошняе) месца. Зрэшты, не нашмат апярэджвае яе і Магілёўшчына. У Берасьцейскай вобласьці сярэдні заробак у першым паўгодзьдзі — 4 мільёны 161 тысяча рублёў, у Магілёўскай — 4 мільёны 282 тысячы. Гэтыя лічбы, аднак, зусім не азначаюць, што ўзровень жыцьця на Берасьцейшчыне — самы нізкі ў Беларусі. Проста ў гэтай вобласьці мала буйных рэнтабэльных прадпрыемстваў, дзе людзі атрымліваюць параўнальна высокі даход: гэта найперш і адбіваецца на статыстыцы. Але затое менавіта на пінскім Палесьсі багата людзей, якія даўно махнулі рукой на дзяржаўныя прадпрыемствы зь іхнай мізэрнай зарплатай — і займаюцца прыбытковым уласным бізнэсам: працуюць на зямлі, трымаюць вялікія цяпліцы, вырошчваюць гародніну, трускалкі...І маюць з гэтага неблагі даход, які, думаю, далёка не заўсёды і не ва ўсіх выпадках улічвае афіцыйная статыстыка.
Пра занядбаны стан беларускай мовы разважае ў сваім лісьце на Свабоду Мікалай Аўчарэнка з Магілёва. Слухач піша:
«Даўно заўважаю: душаць у нас усё беларускае. Сам я ня надта абазнаны ў беларускай мове, і ліст гэты пішу вам па-расейску. А ўсё ж непрыемна, калі мову беларусаў давялі да такога стану, што зь яе проста зьдзекуюцца.
Прайдзіцеся хоць бы па вуліцах нашага Магілёва. Амаль усе надпісы — па-расейску. А калі і зьяўляецца што беларускае, дык вельмі хутка некуды зьнікае. Я з гэтай нагоды пісаў і ў Адміністрацыю прэзыдэнта, і на тэлебачаньне, і на радыё. Зьвяртаўся нават у міліцыю. Дык там адзін начальнік мне сказаў: „Так і трэба“.
Вось і цяпер не магу маўчаць. Разламалі апошні рэклямны стэнд „Я люблю Беларусь!“ Стэнд не маленькі, недзе мэтар на два. Скінулі на зямлю. А я назіраю такую карціну: спыніліся ля гэтага зламанага стэнду маці з малой дачкой, гадоў трох-чатырох. Малая ўзабралася на шкляную частку стэнда, якая ляжыць на зямлі: топча яе, ламае...А маці моўчкі назірае за гэтым... І гэта на люднай гандлёвай плошчы. Я патэлефанаваў на нумар 102 у міліцыю. Там адказалі нешта няўцямнае: маўляў, як ты вызначыў, што гэта яна зламала? Чым яна парушае парадак? І ўрэшце паклалі трубку. Відаць, і ўся міліцыя ў Магілёве беларусафобская і акупанцкая».
Хутчэй за ўсё, спадар Мікалай, міліцыянты ня надта хацелі займацца дробным здарэньнем: зьмест зламанага стэнда наўрад ці мае дачыненьне да іхнай млявай рэакцыі на ваша тэлефанаваньне.
Увогуле, стаўленьне да беларускай мовы з боку мясцовых уладаў прыблізна аднолькавае — што ў Магілёве, што ў Віцебску, што ў Берасьці... І вонкавага афармленьня на мове амаль няма, і школы беларускамоўныя зьнішчылі, і газэты ды кнігі амаль не выдаюцца... Прычына тут зусім ня ў стаўленьні да гэтай праблемы нейкіх канкрэтных мясцовых чыноўнікаў, а найперш — у дзяржаўнай моўнай палітыцы, якая фармуецца ў Менску. Галоўны прынцып гэтай палітыкі на працягу ўжо амаль дваццаці гадоў — паступовая і няўхільная русыфікацыя ўсяго грамадзкага жыцьця і выцісканьне беларускай мовы на ўзбочыну.
Наш даўні слухач і аўтар Марк Саньнікаў з Добруша зьвяртае ўвагу на адну, на першы погляд, дробную побытавую дэталь, якая, аднак, дае багата падстаў да роздуму пра цяперашні стан беларускага грамадзтва, узровень ягонай культуры і маралі. У сваім лісьце на Свабоду слухач піша:
«Пакупнікам гомельскага гіпермаркета „Эўраопт“ дазволена бясплатна карыстацца туалетам у будынку крамы. Аднак унутры самога туалета — надпіс-папярэджаньне, ад якога мала радасьці. Зьмест яго наступны: „У сувязі з пастаянным нядобрасумленным стаўленьнем да абсталяваньня грамадзкіх прыбіральняў, а таксама крадзяжамі сродкаў гігіены, просім прабачэньня за іх адсутнасьць“.
І што да гэтага дадаць? Вось вам і так званая „эўрапейская“ крама ва ўмовах рэальнага жыцьця. Прагматычны народ пакрысе крадзе — дзе толькі можа... І ня толькі ў гандлёвай залі.
І дзе тут выйсьце? Можа, прапанаваць наведнікам на ўваходзе ў туалет набываць мінімальны пакет індывідуальнай гігіены коштам да 1000 рублёў? Ці ўсталяваць аўтамат, празь які можна было б набыць такі набор?
Людзі фатаграфуюць гэты надпіс, кпяць, насьміхаюцца. Непрыемна. Туалет, вядома, яшчэ ня твар гораду, а ўсё ж вельмі пра многае сьведчыць. Можа, настаў ужо час і над гэтым падумаць, а ня проста канстатаваць сьмеху варты факт крадзяжоў з грамадзкага туалета».
Сьмешнага ў гэтым мала, спадар Марк. Грамадзкая прыбіральня — вельмі дакладны індыкатар і побытавай культуры народу, і ўзроўню жыцьця ў краіне. На жаль, і тое, і другое ў Беларусі — далёкае ад стандартаў цывілізаваных краін.
І наўрад ці варта за гэта так ужо крытыкаваць адміністрацыю крамы. Ва ўмовах Беларусі ўжо адно тое, што пакупніку адкрылі доступ да такіх выгодаў — станоўчы момант. У савецкіх крамах і таго не было. Ну, а калі б у савецкім унівэрмагу вы запатрабавалі туалетную паперу, на вас увогуле паглядзелі б, як на марсіяніна. Гэты тавар быў у СССР у шэрагу самых цяжкадасяжных дэфіцытаў. Савецкая плянавая эканоміка асвоіць яго вытворчасьць у патрэбным аб’ёме так і ня здолела. Хто ведае, можа, таму ўрэшце Савецкі Саюз і разваліўся? Бо ці ж можа быць жыцьцяздольнай эканамічная сыстэма, якая ня здольная забясьпечыць сваіх грамадзянаў нават тым, з чым ходзяць у прыбіральню?
На заканчэньне — ліст ад Міхаіла Лекаха з Латвіі, з Рыгі. Вяртаючыся да тэмы прадпрымальніцкіх пратэстаў, якія адбыліся ў шэрагу гарадоў Беларусі напрыканцы мінулага чэрвеня, слухач піша:
«Так званыя прадпрымальнікі ў Беларусі — гэта элемэнтарныя гандляры, перакупшчыкі (адзінае, што яны робяць: купі-прадай). Дык вось, гэтыя гандляры страцілі ўсялякае пачуцьцё рэальнасьці. Бачыш, ім прымроілася, што менавіта яны могуць дыктаваць кіраўніцтву Беларусі, як весьці замежную палітыку, як ажыцьцяўляць сацыяльна-эканамічныя пераўтварэньні ў краіне. Даходзіць да таго, што яны патрабуюць выхаду Беларусі з Мытнага зьвязу з Расеяй і Казахстанам. Дзе такое бачана?»
У сваім лісьце Міхаіл Леках выказвае таксама прэтэнзіі да Свабоды. Яшчэ адна цытата зь ліста:
«2 ліпеня, калі я тэлефанаваў на ваш аўтаадказьнік з паведамленьнем для радыёперадачы Яна Максімюка, мяне раптоўна адключылі. Узьнікае пытаньне: ці на гэта было ўказаньне кіраўніцтва Свабоды? Ці гэта асабістая ініцыятыва кагосьці з супрацоўнікаў, які такімі сваімі дзеяньнямі дыскрэдытуе ўсю Беларускую службу радыё? Вельмі хацелася б, каб такіх людзей на Свабодзе не было».
Запэўніваю вас, спадар Міхаіл, што ніякіх распараджэньняў адключаць вас ад аўтаадказьніка Свабоды ніхто не даваў. Падобныя тэхнічныя збоі, на жаль, здараюцца нярэдка: прэтэнзіі тут трэба прад’яўляць беларускім (а ў вашым выпадку, можа, і латвійскім) сувязістам.
Што да актыўнасьці беларускіх прадпрымальнікаў на пачатку мінулага лета. Яны сапраўды плянавалі пачаць збор подпісаў за выхад Беларусі з Мытнага зьвязу. Гэта быў жэст адчаю. Бо патрабаваньні тэхнічнага рэглямэнту да гандлю некаторымі таварамі, якія ўлады зьбіраліся ўвесьці ўжо гэтым летам, спасылаючыся на нормы Мытнага зьвязу, ставілі бізнэс многіх прадпрымальнікаў на мяжу выжываньня.
І чаму яны, спадар Леках, не павінны былі пярэчыць рашэньню ўладаў і адстойваць уласныя інтарэсы? Дарэчы, якраз масавыя пратэсты прадпрымальнікаў прывялі да таго, што чыноўнікі ўрэшце мусілі пайсьці на саступкі. А прамаўчалі б — ніякіх саступак бы не было...
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by